Святкаванне 10-годдзя кансэкрацыі касцёла ў Жодзіна. Частка першая.

Пятніца, 13 Верасень 2013 12:26 Аўтар 

Характэрнай асаблівасцю святкавання ў Касцёле кожнай адметнай даты з'яўляецца малітва. Менавіта ў малітве ўсе прысутныя пад кіраўніцтвам святара скіроўваюць свае пачуцці да Бога, выказваюць Яму пашану і падзяку, звяртаюцца з просьбамі. Таму з упэўненнасцю можна казаць, што начное малітоўнае чуванне, якое пачалося ў 23 гадзіны 12 верасня і працягвалася да 5 гадзін раніцы стала пачаткам святочных мерапрыемстваў. Па запрашэнню пробашча а. Міхаіла правесці гэтае начное чуванне прыехаў ксёндз Марк Жук. Напэўна не трэба было б гаварыць, хто гэта. Ўсе католікі Жодзіна вельмі добра ведаюць а. Марка амаль з першых дзён стварэння парафіі. Менавіта яго намаганнямі і пад яго кіраўніцтвам на працягу сямі гадоў была збудавана наша святыня. (http://catholic.zhodzina.by/history.html).

Стварэнню касцёла і парафіі ў нашым горадзе ён аддаў дванаццаць гадоў плённай працы і частку свайго сэрца. Таму сустрэча з а. Маркам для многіх стала вялікай радасцю. Хтосьці стараўся выкарыстаць гэты час для споведзі, хтосьці не змог схаваць свае пачуцці і для ўсіх а. Марк знайшоў час для размовы, асобна кожнага благаславіў. Хто змог прысутнічаць у касцёле ў гэтую ноч напэўна быў уражаны, бачучы людскія чэргі жадаючых падысці да а. Марка...Праслухаць яго прамову да вернікаў парафіі і ўсіх прысутных можна тут.

Прачытана 2457 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 16 Верасень 2013 20:20