Святкаванне 10-годдзя кансэкрацыі касцёла ў Жодзіна. Частка другая.

Нядзеля, 15 Верасень 2013 22:28 Аўтар 

Урачыстасці 13 верасня пачаліся з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Малітвамі вернікаў і Святым Ружанцам кіраваў пробашч парафіі а. Міхаіл. Ён шчыра маліўся і дзякаваў Богу, а таксама ўсім, хто дапамагаў будаваць каталіцкую святыню ў Жодзіна, ўсім, хто ўвесь час актыўна ўдельнічае ў жыцці парафіі, дапамагае касцёльнаму камітэту ў гаспадарчых справах, у падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў.

Як і было запланавана, а 18-й гадзіне пачаўся візіт у парафію ардынарыя Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, яго эксцэленцыі ксяндза-арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Разам з пробашчам парафіі шаноўнага госьця сустракалі старшыня Жодзінскага гарацкога выканаўчага камітэту Амельянчук М.М., галоўны спецыяліст аддзела па ідэялагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Жодзінскага гарадского выканаўчага камітэта Курсевіч Н.П. а таксама святары іншых парафій, запрошаныя на святкаванне: кс. Марк Жук, пробашч з Мікашэвіч, кс. Аляксандр Жарнасек, пробашч з Оршы, кс. Андрэй Сідаровіч, Аляксандр Шыбека, Кірыл Бардонаў з Мінска, кс. Павел Падмышанін з Барысава, архімандрыт армянскага абраду Петрос Есаян, пробашч з Ерэвана.

«10 гадоў таму гэты касцёл быў кансэкраваны. Невялікі ў гісторыі чалавецтва ці хрысціянства час. Але якое вялікае значэнне ён мае для духоўнага адраджэння нашай краіны пасля 70 гадоў атэізацыі!» — падкрэсліў Мітрапаліт. 
Дзейнасць жодзінскай парафіі, як адзначыў арцыбіскуп, шматгранная: асаблівая ўвага ў ёй «звяртаецца на евангелізацыю, якая з’яўляецца галоўным заданнем Касцёла на сучасным этапе яго развіцця падчас крызісу веры». «Абвяшчэнне Евангелля  вядзе да сустрэчы з Хрыстом, з чаго нараджаецца вера. Юбілей 10-годдзя кансэкрацыі касцёла адзначаецца падчас Года веры, што павінна ўсіх нас схіліць да яшчэ больш актыўнага абвяшчэння вечна жывога і дзейснага слова Божага», — сказаў іерарх.

(http://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/119162-zhodzina.html)

Кульмінацыяй святкавання стала ўрачыстая працэссія з фігурай Маці Божай наўкол тэрыторыі касцёла.

Прачытана 3902 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 04 Лістапад 2013 11:24