Футбольныя баталіі.

Панядзелак, 11 Лістапад 2013 13:18 Аўтар 

9 лістапада 2013 года ў парафіі Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна адбылася сустрэча міністрантаў з марыянскіх парафій і першы марыянскі чэмпіянат па футболе. У спатканні прымалі ўдзел міністранты з Жодзіна, Барысава і Мінска. У якасці ганаровых гасцей прыехала каманда з Друі. На пачатку хлопцы паглядзелі прэзентацыю на тэму “Хто такі міністрант?”, а пасля ўсе разам удзельнічалі ў Эўхарыстыі, якую цэлебраваў а. Андрэй Сідаровіч МІС. Пасля абеда распачаліся спаборніцтвы па міні-футболе.

Турнір адбываўся ў дзвюх катэгорыях: старэйшая і малодшая. Пасля доўгай і напружанай барацьбы вызначыліся пераможцы. Сярод малодшых першае месца занялі міністранты з парафіі Беззаганага Зачацця НМП з Мінска, другое месца дасталося камандзе з Жодзіна, а трэцяе – міністрантам з Барысава. У катэгорыі старэйшых змагалася ажно чатыры каманды. Вынік атрымаўся наступны: 1 месца – Барысаў, 2 – Мінск, 3 – Жодзіна і 4 – Друя. Трэба адзначыць, што хлопцы не толькі паказалі добры футбол, але і пакінулі пасля сябе добрае ўражанне. Прадстаўнікі жодзінскай школы № 8, у якой адбываўся турнір, з радасцю запрасілі міністрантаў яшчэ прыехаць сюды на наступныя турніры.

 

 

 

Прачытана 1447 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 25 Лістапад 2013 15:34