Хрыстос нарадзіўся!

Серада, 25 Снежань 2013 16:25 Аўтар 

Пастэрка — святая імша, вігілійная ўрачыстасць Божага Нараджэння.

Гэтая назва паходзіць ад лацінскага слова «pastor» («пастух») — бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.

Божае Нараджэнне — час таямнічы і светлы, які асабліва нагадвае пра значэнне любові і міласэрнасці. Варта не забыцца ў гэтае свята пра тых, хто не мае магчымасці сустрэць яго ў роднай парафіі, з сябрамі і сям’ёй.

Сёння можна многа прачытаць пра звычаі нашых продкаў адносна Каляд, але ўсё ж трэба зразумець галоўнае: ўся атрыбутыка і мішура, смачныя посныя калядныя рэцэпты страў не могуць замяніць містычнага нараджэння Хрыста ў нашых душах і сэрцах. Пра гэтае апошняе пісаў Адам Міцкевіч:

"Верыш, што Бог нарадзіўся у бэтлеемскай стаенцы, але бяда, калі не нарадзіўся ў табе..."

Таму дзелячыся каляднаю аплаткай з блізкімі, дзяліцеся сваёй радасцю з іншымі людзьмі, дапамагайце тым, хто мае патрэбу і будзьце шчодрымі на дабрыню.

Вясёлых свят!

З калядамі ўсіх і асабліва вас - чытачы нашай старонкі! :)

Прачытана 2513 раз Апошняе змяненне Серада, 25 Снежань 2013 21:26