Новая ініцыятыва каталікоў нашай парафіі з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Да 100-годдзя Фацімскіх аб'яўленняў Божай Маці, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе, арганізавана малітва на Ружанцы праз Skype.
Малітва праходзіць штодня ў 22.00 па беларускім часе. Жадаючых далучыцца да інтэрактыўнага Ружанца трэба дадаць сабе новы кантакт (лагін) у Skype catholic.rosarium
Мэтай малітвы з'яўляецца больш глыбокае пазнанне аб'яўленняў Панны Марыі, а таксама адказ на яе заклік да малітвы. У сустрэчах праз аўдыёсувязь ў Skype ўдзельнічаюць да 20 чалавек, у тым ліку з суседніх з Беларуссю краін.
