Працяг пілігрымкі ў Будслаў.
Па просьбе рэдакцыі сайта свае вершы, напісаныя падчас пілігрымкі ў Будслаў, пагадзілася апублікаваць Яўгенія Чакур.
Але спачатку відеазамалёўкі Удот Дзмітрыя.
Да Маці Божай Будслаўскай!!!
Будслаў... Маці Божая Будслаўская...У некаторых, хто чытае зараз гэтую старонку, гэтыя словы не выклікаюць асаблівых асацыяцый. Але для соцен тысяч вернікаў-католікаў Будслаў - гэта не толькі вясковая мясціна на Беларусі, гэта часціна сэрца, гэта незабыўныя моманты неапісальнай радасці сустрэчы са святасцю, гэта незабыўныя пачуцці, для кожнага чалавека напэўна свае...
Будслаў... Маці Божая Будслаўская...Невялічкая вёска у мядзельскім раёне мінскай вобласці. І неяк вельмі велічна на фоне гэтага вясковага пейзажу выглядае Нацыянальны Санктуарый Маці Божай Будслаўскай. У яго галоўным алтары - цудоўны вобраз Маці Божай Будслаўскай, Апякункі нашага краю. І гэта не проста словы....
Гісторыя сведчыць, што цудоўнае аб'яўленне Маці Божай айцам-бернардынам адбылося на гэтым месцы яшчэ ў 1588 г. Хіба з таго часу і распачаліся першыя пілігрымкі. Мясцовыя старажылы апавядаюць, што «і за царом, і за Польшчаю, і за саветамі» 1 і 2 ліпеня ішлі да Маці Божай пілігрымы з усіх куткоў Беларусі і з-за яе межаў (з Варшавы і з Вільні)…
