

Першая ноч пачалася у аўтобусе і скончылася у небе....Аэробус А 320 быў значна шпарчэйшы і раніцай нас сустрэла цёплае, насычанае пахам мора і кветак паветра...... і камфартабельны аўтобус!

Храм святога апостала Пятра.


Гара Тавор. Месца Перамянення Езуса Хрыста. Базыліка на вяршыні.

Па дарозе на вяршыню.

Базыліка Перамянення Гасподняга.



Назарэт...

Пабудаваны ў 1969 годзе, гэты каталіцкі Сабор узвышаецца над традыцыйным месцам, дзе Арханёл Гаўрыіл абвясціў Панне Марыі, што яна народзіць Збавіцеля.





Аднаўленне сакрамэнту шлюбу для пілігрымуючых сем'яў.


Царква першасвятарства Пятра на Галілейскім моры.

Тыверыядскае возера, больш вядомае як Галілейскае мора.

Слухаючы святое пісаннне на гары Кармэль......

Бахайскія сады над Хайфай.

Тры гадзіны на Міжземным моры. Тэмпература паветра - +29, вады - +28.


Аднаўленне сакрамэнту хросту у рацэ Іярдан.



Каталіцкі манастыр на месцы Нагорнай пропаведзі Хрыста.

"Убачыўшы люд, Ён узышоў на гару; і калі сеў, прыступілі да Яго вучні Ягоныя.
І, адкрыўшы вусны Свае, Ён вучыў іх, кажучы:
Дабрашчасныя ўбогія духам, бо іх ёсць Царства Нябеснае.
Дабрашчасныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца.
Дабрашчасныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю.
Дабрашчасныя тыя, хто жадае і прагне праўды, бо яны спатоляцца.
Дабрашчасныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць.
Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
Дабрашчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца.
Дабрашчасныя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае.
Дабрашчасныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зневажаць за Мяне.
Радуйцеся і весяліцеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах: так гналі прарокаў, што былі перад вамі.
Вы - соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, дык чым асоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдатная, хіба што выкінуць яе прэч на патаптаньне людзям.
Вы - святло свету: ня можа схавацца горад, які стаіць на версе гары.
І запаліўшы свечку, не ставяць яе пад пасудзінаю, а на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме.
Так няхай свеціць святло вашае перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які ёсць у нябёсах".
Паводле Мацвея, гл. 5.








На граніцы з Палестынай.


Уваход у Храм Нараджэння Хрыста.



Цудатворны Іерусалімскі абраз Божай Маці.

У чаканні падыйсці да месца нараджэння Хрыста.

Срэбраная Бэтлеемская Зорка у пячоры.


Храм на Полі Пастушкоў.



Разважанне над святым пісаннем з а. Міхаілам перад пачаткам Крыжовай дарогі.









Месца укрыжавання Хрыста.

Камень Памазання, найстаражытнейшая хрысціянская святыня, першай паўстае перад кожным, хто ўваходзіць у Храм Уваскрэсення.

Кувуклія (грэч. Κουβούκλιον - «супакой, апачывальня», лац. Cubiculum) - гэта невялікая (6 х 8 м) капліца жоўта-ружовага мармуру ў цэнтры ратонды Храма Гасподня над мейсцам пахавання і уваскрашэння Езуса Хрыста.

Храм Узнясення Пана на Аліўнай гары.

Наша група.


Храм на месцы сустрэчы найсвяцейшай Панны Марыі і Елізаветы.


Рака Іярдан. Месца хрышчэння св. Янам Хрысціцелем.

Адпачынак на Мёртвым моры.

І вядома - гразевыя працэдуры :)

Паселішчы бедуінаў у пустыні.

Зноў на Міжземным моры перад вылетам на радзіму.


Бывай, Ізраіль!
