Аднаўленне крыжа на пачатку "Года веры"

Нядзеля, 14 Кастрычнік 2012 15:56 Аўтар  Рэдактар.Фота Генадзія Раманчука

Аднаўленне крыжа - гэтая вельмі сімвалічная падзея адбылася сёння у нашым Храме. Крыж, які быў зроблены у часы будаўніцтва і увесь час знаходзіўся пры ўваходзе у касцёл, быў заменены на новаасвечаны, прывезены вернікамі з Бэтлеема падчас пілігрымавання па Святой зямлі. Сімвалічнае і таму, што супала з пачаткам абвешчанага Ватыканам Года веры, звязанага з 50-годдзем распачацця Другога Ватыканскага Сабору і 20-годдзем абнародавання Катэхізісу Каталіцкага Касцёла. "Хрысціянства заўсёды маладое, бо Хрыстус ёсць учора, сёння і назаўсёды". На гэта звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у звароце да ўдзельнікаў Другога Ватыканскага Сабору і старшыняў епіскапатаў з розных краін свету, сярод якіх былі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. «Хрысціянства заўсёды новае», і мы «не павінны яго бачыць як дрэва, якое цалкам развілася з евангельскага зерня, вырасла, прынесла плёны і аднойчы пастарэла і ідзе да захаду сваёй жыццёвай энергіі».

«Хрысціянства — гэта дрэва, якое, калі так можна сказаць, знаходзіцца ў пастаянным світанку, заўсёды маладое», — сказаў Папа, місія Хрыста, каб несці Добрую Навіну, «надалей трывае ў прасторы і часе», і Касцёл «ёсць першым і неабходным інструментам гэтай справы Хрыста, бо з’яднаны з Ім, як цела з галавой».

Гэтым аднаўленнем крыжа сёння мы ўсе пакліканы аднавіць не толькі сваю веру, але аднавіць свой позірк на сучаснае жыццё, на свае погляды і ўчынкі. І прывесці іх у адпаведнасць са Святым пісаннем, з навукай касцёла. 

 

 

Прачытана 1338 раз Апошняе змяненне Субота, 03 Лістапад 2012 09:17