











"Асноўная мэта перэгрынацыі, - як адзначыў кс. Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч Жодзінскай парафіі, аднаўленне і умацаванне нашай веры. Ушанаванне абраза, на якім знаходзіцца выява Маці Божай, кіруе нашы думкі да Марыі, якая з'яўляецца, паводле навучання касцёла, самай дасканалай хрысціянкай. Перэгрынацыя дапамагае усвядоміць веруючым асобам аб часовасці жыцця на зямлі і запрашае задаць пытанне аб жыцці вечным, як яго асягнуць, якія вартасці вядуць да жыцця, якое не праміне ніколі. Марыя у гэтым з'яўляецца найцудоўнейшым прыкладам. Перэгрынацыя заўсёды спрыяе аднаўленню адносінаў з Богам, Езусам Хрыстом. Бо Марыя, як Яго Маці, заўсёды вядзе кожнага верніка да свайго сына."




26 кастрычніка, на працягу ўсяго дня, кожны жадаючы мог прыйсці да абраза, каб памаліцца ў цішыні. І дзверы касцёла не зачыняліся. Людзі прыходзілі і прыходзілі.....

А 19 гадзіне увечар абраз Маці Божай Будслаўскай пакінуў нашу парафію і накіраваўся ў Барысаў.




Фота зрабіць дапамагала Паліна Белякова.
