Памінанне памерлых - наш абавязак.

Панядзелак, 05 Лістапад 2012 11:15 Аўтар 

Ва ўсіх канфесіях існуе шматвекавая традыцыя: ушаноўваць сваіх памерлых продкаў. Таксама і ў каталікоў ёсць дзень памінання памерлых, які адзначаецца 2 лістапада. Як сцвярджае Касцёл, душа чалавека пасля смерці некаторы час праходзіць ачышчэнне перад сустрэчай з Богам. Аб гэтым добра казаў вядомы французкі прапаведнік, святы Ян Марыя Віянэй:

“Які  жорсткі і жудасны стан, у якім зараз знаходзяцца нашы бацькі, сваякі і сябры, якія адышлі з гэтага свету, не задаволіўшы цалкам правасуддзя Божага. Ён асудзіў іх на многія гады на змрочныя вязніцы чысткі, дзе правасуддзе Яго цяжка гняце іх, пакуль яны не выплацяць цалкам свой доўг. Я гавару ад імя вашых няшчасных бацькоў, каб абудзіць у вас ўдзячную любоў, што належыць ім; нагадаць вам іх дабрыню і любоў, якую яны мелі да вас, пакуль былі на зямлі; я прыйшоў вам сказаць, што яны гараць ў агні, што яны плачуць і гучнымі крыкамі просяць дапамогі вашых малітваў і добрых спраў. Што ж можна заключыць з усяго гэтага? Несумненна, вельмі мала выбраных не пабывалі ў агні чысткі, а пакуты, якія там перажываюць, перавышаюць наша ўяўленне. Несумнеўна таксама, што мы маем магчымасць палягчаць долю гэтых душ, а менавіта: нашымі малітвамі, св. Літургіяй і, нарэшце, мы можам быць упэўненыя ў тым, што гэтыя душы могуць здабыць нам у сто разоў больш, чым можам даць ім мы. Калі мы трапім у чыстку, то гэтыя душы будуць прасіць у Госпада Бога для нас той жа ласкі, якой мы прасілі ў Яго для іх, бо яны зведалі пакуты чысткі і ведаюць, як жорстка быць удалечыні ад Бога. Прысвяцім жа некалькі імгненняў на працягу гэтага тыдня такой карыснай справе. Колькі душ увойдзе ў Царства Нябеснае, дзякуючы святой Літургіі і нашым малітвам! … Такім чынам і мы будзем падабацца Богу.”

З гэтай нагоды ў нядзелю, 4 лістапада, адбылося набажэнства на могілках  Жодзіна, каб ў гэты дзень ізноў успомніць тых, хто адышоў да вечнасці, прасіць Бога прыняць іх да сябе.  Бо самае каштоўнае, што мы можам зрабіць нашым памерлым – гэта памаліцца за іх.

 

 

 

Прачытана 1515 раз Апошняе змяненне Серада, 14 Лістапад 2012 10:17
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « "Настаўнік, каб я зноў бачыў..." "Аазіс жыцця" »