Кожны дзень у нас была вельмі насычаная праграма, ў якую абавязкова уваходзілі: ранішняя і вячэрняя малітвы, Святая Імша, канферэнцыі і размовы, дыскусіі. Асабліва спадабалася экскурсія ў музей Уладзіміра Караткевіча. Нам расказалі пра яго маладосць і сталасць, паказалі яго самыя знакамітыя кнігі, яго рэчы, як выглядаў яго пакой. Нават уключылі запіс яго голасу! Вельмі, вельмі шмат чаго было цікавага!
У апошні дзень нам арганізавалі вечарыну ў беларускім стылі. Гэта было вельмі нечакана і незвычайна: стравы ўсе былі прыгатаваны па рацэптах нацыянальнай кухні (сала, бульба ў лупінах, салёныя агуркі, аліўе і іншыя). А потым вясёлыя гульні, танцы, цікавыя спаборніцтвы, падарункі.
Гэты час, праведзены у прыемнай кампаніі і з Богам у сэрцы запамятаецца нам назаўседы. Ўсе, хто быў, вырашылі: мы абавязкова сустрэнемся яшчэ раз!














