Бах і Бетховен, Шуберт і Пракоф'еў...

Чацвер, 22 Лістапад 2012 07:25 Аўтар 

У нядзелю 18 лістапада, пасля імшы а 11 гадзіне, адбыўся канцэрт юнага піяніста Яна Супаненкі, вучня восьмага класа Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. (Выкладчыца - Яўгенія Аляксандраўна Гарбунова). У свае 13 год Ян змог дасягнуць пэўнага і дастаткова высокага ўзроўня выканаўчага майстэрства. Неаднаразова выходзіў пераможцам і лаўрэатам розных конкурсаў сярод піяністаў свайго ўзросту. Слухаючы гэтага музыканта разумееш, як важна спалучальнасць таленту і працавітасці з вялікай любоўю бацькоў да сваіх дзяцей, выхаванне іх з верай у Бога і павагай да хрысціянскіх каштоўнасцей.

Той, хто не змог паслухаць юнага музыканта на канцэрце, можа гэта зрабіць зараз.

Праграма канцэрта:

К.Чэрні. Эцюд №4, ор.740

Л.В.Бетховен. Саната (“Патэтычная”)

Ё.С.Бах. Прэлюдыя сі-мінор.

Манюшка-Мельцар. Калаўрот.

Ф. Шуберт. Экспромт. Ор.90 №3

С.С.Пракоф'еў. Таката. Ор.11

(якасць відэа рэгулюецца выбарам параметру ўнізе экрана справа)

Прачытана 1481 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 10 Люты 2014 19:20
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « "Аазіс жыцця" Пачаўся адвэнт... »