(Далей можна прачытаць тут: http://catholic.by/2/liturgy/reflections/sunday-homily/116422-homily.html
А паглядзець - крыху ніжэй!
Езус — Сын Божы
У першую нядзелю Вялікага посту мы канстатавалі, што час посту павінен быць для нас адкрыццём і практычным сцвярджэннем таго, што Бог мае абсалютнае першынства ў нашым жыцці. Сёння мы працягнем разважваць пра гэта. Засяродзімся над тым, ці не паддаем мы сябе рызыцы, ствараючы кожны сам сабе ўласны малюнак Бога? Рызыка ёсць, але тады, калі Бог будзе для нас абстрактным і далёкім.
У сённяшнім урыўку з Евангелля гаворыцца, што Бог аб’явіў сябе і што Ён прысутнічае ў Езусе Хрысце, які з’яўляецца жывой і асабістай сустрэчай паміж Богам і нашым канкрэтным жыццём. Нам не трэба напружваць сваё ўяўленне, каб пазнаць думкі і паводзіны Бога, таму што Ён мае аблічча Езуса Хрыста. Езус з’яўляецца апошнім, канчатковым і дасканалым аб’яўленнем Бога. Але Ён з’яўляецца таксама поўнай і дасканалай рэалізацыяй чалавечай свабоды. Таму нашая вернасць і навяртанне да Бога павінны быць вернасцю і навяртаннем да Езуса Хрыста.
(Далей можна прачытаць тут: http://catholic.by/2/liturgy/reflections/sunday-homily/116422-homily.html
А паглядзець - крыху ніжэй!