Урачыстасць Маці Божай Фацімскай.

Серада, 15 Май 2013 20:06 Аўтар 

13 мая. Штогод у гэты дзень усе каталікі успамінаюць аб'яўленні Маці Божай у Фаціме (горад у Партугаліі). Але ў нашым касцёле ў гэты дзень асаблівае свята, бо парафія названа у гонар Фацімскай Божай Маці. Як і на ўсіх святкаваннях, святая імша таксама адрозніваецца ад звычайных: Найперш тым, што свята пачынаецца ўжо з вечара 12 мая прыгожым малітоўным Фацімскім чуваннем, дзе асаблівым чынам вернікі аддаюць пашану Святой Маці. Ружанец гучыць у выкананні дзіцячага і дарослага хароў пад акампанемент аргана. Храм упрыгожваецца вясновымі кветкамі, водар якіх перапаўняе паветра. Па традыцыі  на свята прыязджаюць святары і вернікі суседніх парафій. 

Кульмінацыяй святкавання адбылася працэссія з фігурай Божай Маці..

 

Прачытана 2469 раз Апошняе змяненне Серада, 15 Май 2013 23:25