Урачыстая працэсія Божага Цела.

Нядзеля, 02 Чэрвень 2013 13:51 Аўтар 

Свята Цела і Крыві Хрыстовых, у Каталіцкай царкве - свята, прысвечанае ўшанаванню Цела і Крыві Хрыста, у якія пераўтвараецца хлеб і віно падчас Святой Эўхарыстыі. Адзначаецца ў чацвер, наступны за Днём Святой Тройцы, гэта значыць на адзінаццаты дзень пасля Пяцідзесятніцы. Часам гэтае свята называюць таксама Корпус Крысьці (лац. Corpus Christi - Цела Хрыстова) ад лацінскага імя свята.

Святкаваць яго пачалі яшчэ у XIII стагоддзі і спачатку гэта было мясцовае свята; яго ўзнікненне звычайна звязваюць з асобай блажэннай Юльянам з Льежа. У 1251 годзе Святы Пасад падцвердзіў гэтае свята для Льежскай парафіі, а ўжо ў 1264 г. папа Урбан IV зрабіў яго абавязковым для ўсяго Касцёла. З тых часоў яно штогод адзначаецца з усім багаццем і ўрачыстасцю, якіх заслугоўвае свяцейшае Цела Езуса Хрыста. Дзеці ў белых вопратках абсыпаюць перад Ім Дарогу кветкамі. Усе спяваюць хвалебныя гімны. Працэсія затрымліваецца каля чатырох алтароў, збудаваных пад адкрытым небам на чатыры напрамкі свету і ўпрыгожаных зелянінай і кветкамі. Каля кожнага алтара чытаецца месца з Евангелля аднаго з евангелістаў, які казалі аб тым, што сакрамэнт Эўхарыстыі ўстанавіў Сам Езус Хрыстус. Ідучы па вуліцах горада ці вёскі, альбо вакол свайго храма, вернікі паказваюць свету сваю веру ў прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце і любоў да Выратавальніка. 

 Каля 6 тысяч вернікаў сабраліся на працэсію Божага Цела ў Мінску. (Паглядзець)

У нашай парафіі таксама традыцыйна і святочна адзначылі гэтае свята.

Прачытана 1562 раз Апошняе змяненне Серада, 05 Чэрвень 2013 20:26