"Будслаў-2013"

Аўторак, 02 Ліпень 2013 15:54 Аўтар 

 "...Напэўна той, хто аднойчы хадзіў пешшу ў Будслаў, не ўяўляе сабе лета без пілігрымкі" - сказаў у сваім звароце да сабраных пробашч парафіі а. Міхаіл. І гэта сапраўды так. Пацвярджае гэта і той факт, што больш за сто дваццаць чалавек калонай рушылі ад касцёла Маці Божай Фацімскай сёння а восьмай гадзіны раніцы. Восем святароў ва ўрачыстай атмасферы адправілі ранішнюю імшу і благаславілі пілігрымаў у дарогу... Узняты настрой, усмешкі і вера, што ўсё будзе добра, найбольш яскрава характэрызуюць атмасферу, якая панавала ў касцёле з раніцы. Людзі розных узростаў будуць крочыць разам. Дарога сапраўды нялёгкая. Хто быў - той ведае: 140 кіламетраў пешшу і за чатыры дні... Будуць і мазалі на нетрэніраваных нагах, будуць магчыма боль і слёзы, але больш за ўсё будзе пачуццяў радасці, удзячнасці Богу і Маці Божай за ласкі, якія мы атрымліваем у сваім жыцці, за магчымасць мірна працаваць, добра адпачываць і пры тым аддаваць належную пашану Богу. 

Немагчыма не адзначыць, што малодшаму з пілігрымаў, які сёння ў першую пілігрымку ў сваім жыцці паехаў у дзіцячай калясцы, споўнілася усяго АДЗІН ГОД і АДЗІН МЕСЯЦ!

 

Свае фотаздымкі даслала Паліна Белякова, якая ў складзе нашай групы прайшла пешшу да Будслаўскай Святыні.

Вялікая падзяка Ірыне Рубінавай за яе здымкі, выкананыя не толькі высокатэхнічна, але і на высокім мастацкім узроўні, напоўненыя любоўю да жыцця і людзей.

 

Відэаматэрыялы і артыкул ад Юліі Рак можна паглядзець тут: 

http://ng.by/ru/issues?art_id=77132

Прачытана 1736 раз Апошняе змяненне Серада, 10 Ліпень 2013 16:09
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « "Любоўю жыць!" Канікулы разам з Богам »