Канікулы разам з Богам

Серада, 10 Ліпень 2013 14:22 Аўтар  Раіса Бабіцкая, г. Барысаў

З 19-23 чэрвеня ў Жодзінскім касцёле адбыўся лагер для дзетак ва ўзросце ад 8-14 гадоў. Сярод іх 15 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі!!! На працягу усяго часу атмасфера паміж імі была сяброўская. Кіравалі лагерам кс.Павел Падмашанін і с.Таццяна Салодкая. Кожны дзень Бог дараваў нам вельмі цудоўнае надвор’е. Дні нашага адпачынку былі вельмі цікавыя і незвычайныя.

У першы дзень мы знаёміліся:  паказваючы розныя  рухі, якія характарызавалі кожнага з нас. У дзяцей гэта атрымлівалася непаўторна . І гэта было класна!

 

На наступны дзень кс.Павел вырашыў пакатаць дзяцей на скутары. Дзеці не маглі дачакацца сваей чаргі.Радасці ў кожнага з іх было шмат.

Забавы, забавамі. Але які ж адпачынак без Бога?!  Таму кожны дзень у нас не праходзіў без Св.Імшы. У  час казанняў кс.Павел заахвочваў кожнага з нас быць лагоднымі і чулымі адзін да аднаго, як пялёсткі руж, а не быць вострымі як шыпы, не рабіць балюча адзін аднаму і сваім блізкім. Дзеці праслаўлялі Бога сваімі спевамі, малітвай. Кожны з іх вельмі стараўся быць гэтымі пялёсткамі кожны дзень. І ў іх гэта атрымлівалася!

У планах адпачынку ўваходзіла паездка ў Мінск. Мы ездзілі ў парк забаў - Дрымлэнд. Там былі розныя атракцыёны. Кожны знайшоў сабе тое, што яму да спадобы. А якія адважныя самыя меншыя!  Усе былі узрушаныя, поўныя ўражанняў. Нават дамоў не хацелі вяртацца :)) Так цудоўна прайшоў яшчэ адзін дзень нашага адпачынку.

А як радуецца сэрца, бачачы гэтую прыгажосць вакол касцёла! Квітнеючыя ружы і лілеі. Вельмі прыемна бавіць свой час у такім харастве. Дзеці гуляюць у футбол, бадментон, даганялкі. Тут с.Таццяна вырашыла правесці спартландыю. Гуляючы дзеці вучыліся сяброўству, узаемапаразуменню, быць адной вялікай сям’ёй. Вось мінуў яшчэ адзін дзень сяброўства.

У праграму нашага  адпачынку уваходзіла наведванне кінатэатра. Фільмы дзецям спадабаліся. Ідучы дадому яны дзяліліся ўражаннямі.

А цяпер хочацца выказаць у першую чаргу падзяку Пану Богу за цудоўна праведзены час. Вялікі дзякуй ўсім, хто арганізаваў гэты адпачынак: кс.Міхаілу, кс.Паўлу, с.Таццяне, а таксама ўсім бацькам.

Шкада што час вельмі хутка прамінае.  Але гэты адпачынак застанецца ў нашых сэрцах надоўга.                                                                                               Да новых сустрэч!!!

Прачытана 1267 раз Апошняе змяненне Серада, 24 Ліпень 2013 22:07
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « "Будслаў-2013" Прывітанне са Слабодкі! »