Рэдактар

Рэдактар

Я.Лабкоўскі

Серада, 17 Красавік 2013 22:59

З'ехаліся музыканты.

Шчыра кажучы, ішоў на “з’езд музыкантаў” з нейкім скептыцызмам. Чаму такая назва – з’езд? І якія там музыканты? Выканаўцы? Кампазітары? Назва мерапрыемства ні пра што не казала… Калі я спусціўся ў дольны касцёл жодзінскага храма, убачыў там каля шасцідзесяці чалавек. У асноўным – моладзь, хоць былі і некалькі асоб сталага ўзросту. Неўзабаве стала зразумела, чаму гэта быў менавіта з’езд: удзельнікі з’ехаліся з розных мясцовасцяў Беларуі і Украіны. Бачацца ўсе ўпершыню ў жыцці, аднак зычлівыя ўсмешкі і традыцыйнае вітанне: “Хвала Хрысту!” адразу выклікаюць адкрытасць і добразычлівую атмасферу.

Субота, 30 Сакавік 2013 19:06

ХРЫСТОС УВАСКРОС !!!

Віншаванне са Святам Пасхі пробашча парафіі а. Міхаіла.

Серада, 13 Сакавік 2013 23:46

IV нядзеля Вялікага посту.

 

Брат твой быў мёртвы і ажыў .

Размова пробашча парафіі кс. Міхаіла МІС з моладдзю пад час набажэнства ў нядзелю (відэа).

 

Субота, 23 Люты 2013 23:16

Вялікі пост.

Езус — Сын Божы

У першую нядзелю Вялікага посту мы канстатавалі, што час посту павінен быць для нас адкрыццём і практычным сцвярджэннем таго, што Бог мае абсалютнае першынства ў нашым жыцці. Сёння мы працягнем разважваць пра гэта. Засяродзімся над тым, ці не паддаем мы сябе рызыцы, ствараючы кожны сам сабе ўласны малюнак Бога? Рызыка ёсць, але тады, калі Бог будзе для нас абстрактным і далёкім.

У сённяшнім урыўку з Евангелля гаворыцца, што Бог аб’явіў сябе і што Ён прысутнічае ў Езусе Хрысце, які з’яўляецца жывой і асабістай сустрэчай паміж Богам і нашым канкрэтным жыццём. Нам не трэба напружваць сваё ўяўленне, каб пазнаць думкі і паводзіны Бога, таму што Ён мае аблічча Езуса Хрыста. Езус з’яўляецца апошнім, канчатковым і дасканалым аб’яўленнем Бога. Але Ён з’яўляецца таксама поўнай і дасканалай рэалізацыяй чалавечай свабоды. Таму нашая вернасць і навяртанне да Бога павінны быць вернасцю і навяртаннем да Езуса Хрыста.

Нядзеля, 30 Снежань 2012 23:56

Вясёлых свят!!!

Фотарэпартаж аб дзіцячым тэатралізаваным святкаванні Божага Нараджэння.

Аўторак, 25 Снежань 2012 20:21

Святкаванне Божага нараджэння

ў жодзінскім касцёле пачалося апоўначы. У храме гараць толькі невялікія ліхтары...Па насланым сене уваходзіць працэсія святароў і міністрантаў, якія пад гукі аргана і спеў хора нясуць сімвалічнае немаўля...Так пачынаецца святкаванне Божага Нараджэння.

Чацвер, 06 Снежань 2012 19:56

Пачаўся адвэнт...

Адвэнт (лац. adventus - прышэсце), у каталіцкім касцёле - літургічны час, які папярэджвае святкаванне Божага Нараджэння і пачынае літургічны год. Звычай падрыхтоўкі да святкавання засведчаны ўжо ў канцы IV стагоддзя, калі Сарагоскі сабор загадаў верным не прапускаць набажэнстваў ні ў адзін з дзён з 17 снежня да свята Вадохрышча. Да VI стагоддзя на Захадзе шырока распаўсюдзілася практыка падрыхтоўкі да Свята Нараджэння Хрыстовага постам, працягласць і строгасць якога змяняліся: у адных рэгіёнах ён пачынаўся з сярэдзіны лістапада, а ў іншых яго загадвалася выконваць нават з восеньскага раўнадзенства (апошняе правіла захавалася аж да нашых дзён у статутах некаторых манаскіх ордэнаў, якія выконваюць пост ад свята Узвышэння Святога Крыжа да Каляднай Куцці). Паступова Адвэнт стаў на Захадзе адмысловай літургіяй. Гэта час з уласнай спецыфікай набажэнстваў. У сярэднявеччы ў розных абрадах замацавалася пэўная працягласць Адвэнту: у міжарабскім і амбрасіянскім абрадах ён пачынаецца з нядзелі ў сярэдзіне лістапада (т.ч. уключаючы 6 тыдняў), у рымскім - З тыдні, бліжэйшыя да 30 лістапада (ён пачынаецца першай вячэрняй імшой гэтага тыдня і заканчваецца першай вячэрняй імшой Каляд, уключаючы ў агульнай колькасці 4 тыдні). Цяпер Адвэнт у лацінскім абрадзе практычна страціў характар паста, за выключэннем асобных рэгіёнаў, дзе захоўваецца звычай некаторых постных дзён, асабліва Каляднай Куцці.

Чацвер, 22 Лістапад 2012 07:25

Бах і Бетховен, Шуберт і Пракоф'еў...

У нядзелю 18 лістапада, пасля імшы а 11 гадзіне, адбыўся канцэрт юнага піяніста Яна Супаненкі, вучня восьмага класа Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. (Выкладчыца - Яўгенія Аляксандраўна Гарбунова). У свае 13 год Ян змог дасягнуць пэўнага і дастаткова высокага ўзроўня выканаўчага майстэрства. Неаднаразова выходзіў пераможцам і лаўрэатам розных конкурсаў сярод піяністаў свайго ўзросту. Слухаючы гэтага музыканта разумееш, як важна спалучальнасць таленту і працавітасці з вялікай любоўю бацькоў да сваіх дзяцей, выхаванне іх з верай у Бога і павагай да хрысціянскіх каштоўнасцей.