Рэдактар
Я.Лабкоўскі
Пальмовую нядзелю адзначаюць у Kасцёле
13 красавіка 2014 г., у Пальмовую нядзелю, пачынаецца Вялікі тыдзень. Літyргія гэтага дня нагадвае пра ўрачысты ўезд Езуса Хрыста ў Ерузалем перад Яго ўкрыжаваннем.
Па волі благаслаўлёнага Папы Яна Паўла ІІ Пальмовая нядзеля з 1986 г. з’яўляецца таксама Сусветным днём моладзі.
У літургіі Пальмовай нядзелі заўважаюцца два моманты: радасная працэсія з пальмамі і чытанне Мукі Пана. Такім чынам Касцёл падкрэслівае, што трыумф Хрыста і Яго ахвяра непарыўна звязаны між сабой.
Ініцыятыва прысвечана 100-годдзю Фацімскіх аб'яўленняў Божай Маці і накіравана на іх больш глыбокае пазнанне.
Новая ініцыятыва каталікоў нашай парафіі з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Да 100-годдзя Фацімскіх аб'яўленняў Божай Маці, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе, арганізавана малітва на Ружанцы праз Skype.
Малітва праходзіць штодня ў 22.00 па беларускім часе. Жадаючых далучыцца да інтэрактыўнага Ружанца трэба дадаць сабе новы кантакт (лагін) у Skype catholic.rosarium
Мэтай малітвы з'яўляецца больш глыбокае пазнанне аб'яўленняў Панны Марыі, а таксама адказ на яе заклік да малітвы. У сустрэчах праз аўдыёсувязь ў Skype ўдзельнічаюць да 20 чалавек, у тым ліку з суседніх з Беларуссю краін.
Насустрач 100-годдзю Фацімскіх Аб'яўленняў
13 мая 2009 г. у каталіцкім Касцёле ў межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме распачалася Вялікая Фацімская Навэнна. Яна павінна дапамагчы ў духоўнай падрыхтоўцы да ўспаміну такой вялікай падзеі з гісторыі каталіцкага Касцёла ХХ стагоддзя, якой было аб’яўленне Маці Божай тром дзецям у партугальскім гарадку Фаціма 13 мая 1917 г.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі зацвердзіла трохгадовы цыкл падрыхтоўкі да гэтага юбілею. Абапіраючыся на Фацімскае пасланне, было прынята рашэнне, што 2014 год будзе Годам малітвы, 2015 – Годам навяртання, а 2016 – Годам надзеі.
"Батлейка".
5 студзеня для ўсіх жадаючых паглядзець тэатральную пастанову "Батлейка", падрыхтаваную дзецьмі нашай парафіі, была такая магчымасць. Дзеянне адывалася ў дольным Касцёле. Прысутнічалі як дзеці, так і дарослыя, як тыя, хто рэгулярна бывае ў касцёле, так і тыя, хто прыйшоў у Касцёл першы раз. Проста, каб паглядзець пастанову. Ўсіх спаткала цёплая атмасфера, усмешкі, вяселле і, вядома, падарункі!
Фотарэпартаж аб гэтым зрабіла Паліна Белякова.
Хрыстос нарадзіўся!
Пастэрка — святая імша, вігілійная ўрачыстасць Божага Нараджэння.
Гэтая назва паходзіць ад лацінскага слова «pastor» («пастух») — бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.
Божае Нараджэнне — час таямнічы і светлы, які асабліва нагадвае пра значэнне любові і міласэрнасці. Варта не забыцца ў гэтае свята пра тых, хто не мае магчымасці сустрэць яго ў роднай парафіі, з сябрамі і сям’ёй.
Сёння можна многа прачытаць пра звычаі нашых продкаў адносна Каляд, але ўсё ж трэба зразумець галоўнае: ўся атрыбутыка і мішура, смачныя посныя калядныя рэцэпты страў не могуць замяніць містычнага нараджэння Хрыста ў нашых душах і сэрцах. Пра гэтае апошняе пісаў Адам Міцкевіч:
"Верыш, што Бог нарадзіўся у бэтлеемскай стаенцы, але бяда, калі не нарадзіўся ў табе..."
Таму дзелячыся каляднаю аплаткай з блізкімі, дзяліцеся сваёй радасцю з іншымі людзьмі, дапамагайце тым, хто мае патрэбу і будзьце шчодрымі на дабрыню.
Вясёлых свят!
З калядамі ўсіх і асабліва вас - чытачы нашай старонкі! :)
Віншаванне са святам Божага Нараджэння
Пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі МІС.
Раратняя імша з дзецьмі
“Андрэйкі” ў стылі 80-х.
30 лістапада ў нашай парафіі адбылася сустрэча моладзі – забава перад пачаткам Адвэнту, у народзе называная “андрэйкі”. Традыцыя “андрэек” паходзіць, праўдападобна, з Грэцыі і Шатландыі і звязаная з успамінам св. Апостала Андрэя, які прыпадае на гэты дзень. У Каталіцкім Касцёле ён з’яўляецца традыцыйнай нагодай для забавы перад пачаткам Адвэнту - часу, калі трэба адкласці ўбок гулянні і пачаць працаваць над сваім сэрцам.
Сёлетнія жодзінскія “андрэйкі” праходзілі ў стылі “дыска 80-х”. І хоць мала хто з прысутных памятаў гэтыя “старыя добрыя часы”, атмасфера ўсё ж была цудоўнай і вечарына ўдалася. Як і належыць хрысціянскай моладзі, нашая сустрэча пачалася з супольнай малітвы. Перад выстаўленым у касцёле Найсвяцейшым Сакрамэнтам мы праслаўлялі Бога і прасілі, каб Ён даў нам сілы на час Адвэнту, а таксама падрыхтаваў нашыя сэрцы да святкавання Божага Нараджэння.
Пачынаецца адвэнт.
Зварот да вернікаў пробашча парафіі а. Міхаіла МІС.
Футбольныя баталіі.
9 лістапада 2013 года ў парафіі Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна адбылася сустрэча міністрантаў з марыянскіх парафій і першы марыянскі чэмпіянат па футболе. У спатканні прымалі ўдзел міністранты з Жодзіна, Барысава і Мінска. У якасці ганаровых гасцей прыехала каманда з Друі. На пачатку хлопцы паглядзелі прэзентацыю на тэму “Хто такі міністрант?”, а пасля ўсе разам удзельнічалі ў Эўхарыстыі, якую цэлебраваў а. Андрэй Сідаровіч МІС. Пасля абеда распачаліся спаборніцтвы па міні-футболе.
