Рэдактар

Рэдактар

Я.Лабкоўскі

Панядзелак, 04 Лістапад 2013 11:24

Успамінаем памерлых.

Штогод 1 лістапада у каталіцкім Касцёле адзначаецца Дзень Усіх Святых. 2 лістапада - дзень Задушны. Ўсе наведваюць месцы пахавання, моляцца за душы памерлых родных і блізкіх людзей.

3 лістапада, ў нядзелю, на могілках за г. Жодзіна адбылася памінальная святая імша.

Урачыстасці 13 верасня пачаліся з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Малітвамі вернікаў і Святым Ружанцам кіраваў пробашч парафіі а. Міхаіл. Ён шчыра маліўся і дзякаваў Богу, а таксама ўсім, хто дапамагаў будаваць каталіцкую святыню ў Жодзіна, ўсім, хто ўвесь час актыўна ўдельнічае ў жыцці парафіі, дапамагае касцёльнаму камітэту ў гаспадарчых справах, у падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў.

Як і было запланавана, а 18-й гадзіне пачаўся візіт у парафію ардынарыя Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, яго эксцэленцыі ксяндза-арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Характэрнай асаблівасцю святкавання ў Касцёле кожнай адметнай даты з'яўляецца малітва. Менавіта ў малітве ўсе прысутныя пад кіраўніцтвам святара скіроўваюць свае пачуцці да Бога, выказваюць Яму пашану і падзяку, звяртаюцца з просьбамі. Таму з упэўненнасцю можна казаць, што начное малітоўнае чуванне, якое пачалося ў 23 гадзіны 12 верасня і працягвалася да 5 гадзін раніцы стала пачаткам святочных мерапрыемстваў. Па запрашэнню пробашча а. Міхаіла правесці гэтае начное чуванне прыехаў ксёндз Марк Жук. Напэўна не трэба было б гаварыць, хто гэта. Ўсе католікі Жодзіна вельмі добра ведаюць а. Марка амаль з першых дзён стварэння парафіі. Менавіта яго намаганнямі і пад яго кіраўніцтвам на працягу сямі гадоў была збудавана наша святыня. (http://catholic.zhodzina.by/history.html).

прайшло ў нядзелю 1 верасня 2013 года. Ксёндз-пробашч у сваёй прамове адзначыў асаблівую ролю настаўніка у выхаванні дзяцей. У звароце да дзяцей ён пажадаў ім актыўнай працы ў накапленні новых ведаў і поспехаў у вучобе.

Аўторак, 27 Жнівень 2013 00:07

Вы назаўсёды ў нашых сэрцах!

Кс. Павел Падмышанін пакідае нашу парафію з нагоды прызначэння пробашчам Барысаўскага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. З віншаваннем, падзякай за адданасць людзям і з нейкім смуткам мы развітваемся з а. Паўлам. Цяпер мы заўсёды чакаем яго ў нашым касцёле ў якасці шаноўнага госця.

Аўторак, 02 Ліпень 2013 15:54

"Будслаў-2013"

 "...Напэўна той, хто аднойчы хадзіў пешшу ў Будслаў, не ўяўляе сабе лета без пілігрымкі" - сказаў у сваім звароце да сабраных пробашч парафіі а. Міхаіл. І гэта сапраўды так. Пацвярджае гэта і той факт, што больш за сто дваццаць чалавек калонай рушылі ад касцёла Маці Божай Фацімскай сёння а восьмай гадзіны раніцы. Восем святароў ва ўрачыстай атмасферы адправілі ранішнюю імшу і благаславілі пілігрымаў у дарогу... Узняты настрой, усмешкі і вера, што ўсё будзе добра, найбольш яскрава характэрызуюць атмасферу, якая панавала ў касцёле з раніцы. Людзі розных узростаў будуць крочыць разам. Дарога сапраўды нялёгкая. Хто быў - той ведае: 140 кіламетраў пешшу і за чатыры дні... Будуць і мазалі на нетрэніраваных нагах, будуць магчыма боль і слёзы, але больш за ўсё будзе пачуццяў радасці, удзячнасці Богу і Маці Божай за ласкі, якія мы атрымліваем у сваім жыцці, за магчымасць мірна працаваць, добра адпачываць і пры тым аддаваць належную пашану Богу. 

Немагчыма не адзначыць, што малодшаму з пілігрымаў, які сёння ў першую пілігрымку ў сваім жыцці паехаў у дзіцячай калясцы, споўнілася усяго АДЗІН ГОД і АДЗІН МЕСЯЦ!

Панядзелак, 10 Чэрвень 2013 23:39

"Любоўю жыць!"

На мінулым тыдні рэліквіі святой Тэрэзы ад дзіцятка Езус наведалі нашу парафію падчас пілігрымавання па беларускай зямлі.

Не сакрэт, што для многіх гэта было першым знаёмствам са Святой. Хтосьці чытаў аб ёй, але увогуле мала хто ведаў што болей... 

Каб нашы чытачы змаглі крыху глыбей пазнаёміцца з жыццём святой Тэрэзы з французскага горада Ліз’е, зразумелі, што яна хацела перадаць нам, мы размясцілі пераклад на беларускую мову, які зрабіў Віталь Стахіевіч, прамовы да кнігі "История одной души", якую пераклали з французскай мовы Андрэй и Ольга Дьячковы. І адзін з вершаў Святой Тэрэзы на рускай мове. Як прыклад. Як крэда.....

Нядзеля, 02 Чэрвень 2013 13:51

Урачыстая працэсія Божага Цела.

Свята Цела і Крыві Хрыстовых, у Каталіцкай царкве - свята, прысвечанае ўшанаванню Цела і Крыві Хрыста, у якія пераўтвараецца хлеб і віно падчас Святой Эўхарыстыі. Адзначаецца ў чацвер, наступны за Днём Святой Тройцы, гэта значыць на адзінаццаты дзень пасля Пяцідзесятніцы. Часам гэтае свята называюць таксама Корпус Крысьці (лац. Corpus Christi - Цела Хрыстова) ад лацінскага імя свята.

Святкаваць яго пачалі яшчэ у XIII стагоддзі і спачатку гэта было мясцовае свята; яго ўзнікненне звычайна звязваюць з асобай блажэннай Юльянам з Льежа. У 1251 годзе Святы Пасад падцвердзіў гэтае свята для Льежскай парафіі, а ўжо ў 1264 г. папа Урбан IV зрабіў яго абавязковым для ўсяго Касцёла. З тых часоў яно штогод адзначаецца з усім багаццем і ўрачыстасцю, якіх заслугоўвае свяцейшае Цела Езуса Хрыста. Дзеці ў белых вопратках абсыпаюць перад Ім Дарогу кветкамі. Усе спяваюць хвалебныя гімны. Працэсія затрымліваецца каля чатырох алтароў, збудаваных пад адкрытым небам на чатыры напрамкі свету і ўпрыгожаных зелянінай і кветкамі. Каля кожнага алтара чытаецца месца з Евангелля аднаго з евангелістаў, які казалі аб тым, што сакрамэнт Эўхарыстыі ўстанавіў Сам Езус Хрыстус. Ідучы па вуліцах горада ці вёскі, альбо вакол свайго храма, вернікі паказваюць свету сваю веру ў прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце і любоў да Выратавальніка. 

Яшчэ раз узгадваючы аб тым, што Бог ёсць адзіны, але ў трох асобах: Бог Айцец, Сын і Дух Святы, мы зноў звяртаемся да аднаго з асноўных дагматаў хрысціянства аб Найсвяцейшай Тройцы. Урачыстасць з гэтай нагоды традыцыйна звязваецца з вясной, кветкамі і яшчэ з адной вельмі знакавай падзеяй у жыцці кожнага хрысціяніна - Першай споведдзю і Першай Камуніяй. Вельмі часта да гэтага моманту людзі прыходзяць ужо ў сталым узросце, самастойна прыняўшы рашэнне аб неабходнасці споведзі як сродка духоўнага адраджэння. Але найлепш, калі дарослыя, бацькі, клапоцяцца аб дасканалым выхаванні сваіх дзяцей, іх рэлігійнай адукацыі. Наведваючы заняткі па падрыхтоўцы да першай споведзі, дзеці пачынаюць разумець што такое грэх у сваім штодзённым жыцці, хто ёсць бліжні і што яго трэба любіць як сябе самога. У будучым гэта вельмі дапаможа ім ладзіць здаровыя і трывалыя адносіны са сваімі роднымі і блізкімі, сябрамі па школе, калегамі і супрацоўнікамі на будучым працоўным месцы. Менавіта тут яны атрымліваюць першыя урокі працы над сваім сумленнем. 

13 мая. Штогод у гэты дзень усе каталікі успамінаюць аб'яўленні Маці Божай у Фаціме (горад у Партугаліі). Але ў нашым касцёле ў гэты дзень асаблівае свята, бо парафія названа у гонар Фацімскай Божай Маці. Як і на ўсіх святкаваннях, святая імша таксама адрозніваецца ад звычайных: Найперш тым, што свята пачынаецца ўжо з вечара 12 мая прыгожым малітоўным Фацімскім чуваннем, дзе асаблівым чынам вернікі аддаюць пашану Святой Маці. Ружанец гучыць у выкананні дзіцячага і дарослага хароў пад акампанемент аргана. Храм упрыгожваецца вясновымі кветкамі, водар якіх перапаўняе паветра. Па традыцыі  на свята прыязджаюць святары і вернікі суседніх парафій. 

Кульмінацыяй святкавання адбылася працэссія з фігурай Божай Маці..