Тры тыдні таму наша парафія адзначала юбілей вялікага здарэння ў гісторыі чалавецтва:100-годдзе аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме, Партугалія. Адзначалася свята як ніколі: біскупы і святары з усёй краіны, а некаторыя з замежжа, наведалі наш горад, наш касцёл. Прыехалі, каб разам з намі аддаць пашану Найсвяцейшай Панне Марыі ў новым санктуарыі.
Але сёння, пасля святкавання, хацелася б узгадаць пра тое, што засталося неяк непрыкметна і хутка прамінула. Але рыхтавалася задоўга да свят. Рыхтавалася не адзін дзень і магчыма і ноч, патрабавала немалых намаганняў і ахвяраванняў свайго асабістага часу. А прайшло вельмі хутка. А для кагосці і пепрыкметна. Напрыклад вось гэты аматарскі фільм, які зняла моладзь нашай парафіі:Кулік Вольга, Грыб Паліна і Ганна Фёдарава. А атрымалася, на мой погляд, вельмі добра. Застаецца спадзявацца, што гэта не апошні твор. І, як кажуць, У ДОБРЫ ЧАС!
СВЯТОЧНЫ КАНЦЭРТ У ГАРАДСКІМ ПАРКУ
Мы ўмеем адпачываць, танчыць, весялiцца! Святочны канцэрт, які адбыўся ў гарадскім парку, стаў своеасаблiвай працэсiяй, якая адбываецца штогод на Урачыстасць Цела i Крывi Пана, калi Езус праходзiць па нашых вулiцах, заглядае ў месцы нашай працы, адпачынку, у нашы дамы. Дзякуючы ўдзельнiкам святочнага канцэрту - арыгiнальнаму гурту «Рэха», любiмым «Рыбам», таленавiтым прадстаўнiкам жодзінскай школы мастацтваў, i гараджанне, радуючыся доўгачаканаму сонейку, акунулiся ў атмасферу сапраўднай Божай радасцi.
100 год Фацімскім аб'яўленням Маці Божай
Панядзелак, 15 Май 2017 00:00 Аўтар Вольга Славінская.Фотаздымкі Г. Раманчука і Я.ЛабкоўскагаФЭСТ КАЛЯ САНКТУАРЫЯ
Уменне славiць Бога сваiм адпачынкам яшчэ адна з адметных рыс каталiкоў г. Жодзiна. Кажуць, што i абед быў на ўзроунi лепшых рэстаранаў, а найлепшы доказ гэтага – абсалютна пусты посуд.
Забавы захапiлi нават Арцыбiскупа, якога, здавалася, пасля кiравання магутным аўто БелАЗам, ужо немагчыма чымсьцi здзiвiць.
100 год Фацімскім аб'яўленням Маці Божай
Нядзеля, 14 Май 2017 23:58 Аўтар Вольга Славінская. Фотаздымкі Г. Раманчука і Я.ЛабкоўскагаГАЛОЎНАЕ СВЯТКАВАННЕ
13 мая 2017 года мы, жодзiнскiя парафiяне, чакалi з вялiкай радасцю, захапленнем i трапяткой надзеяй. Па маштабу гэтая ўрачыстасць, якая надыходзіць, магла б параўнацца хiба толькi з асвячэннем касцёла. Мы ведалi, што наблiжаецца нетыповае свята, але, на маю думку, нiхто нават не здагадваўся, якiм цудоўным i незабыўным стане гэты дзень!
У жодзінскай парафіі пачаліся святкаванні 100-годдзя фацімскіх аб'яўленняў Маці Божай. Ранішняя Святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту на працягу ўсяго дня. Вячэрняя Імша і працэссія з фігурай Маці Божай Фацімскай адбылася з удзелам Апостальскага візітатара для грэкакатолікаў Беларусі а.Сяргея Гаека.
Асабліва прыгожа гучалі спевы Фацімскага Ружанца на заканчэнне малітоўнага дня.
2017 год - юбілейны. 13 мая хрысціяне ўсяго свету адзначаюць 100-годдзе аб'яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі непадалёку Фацімы, невялікага мястэчка Партугаліі. Рыхтуюцца да святочных набажэнстваў усе, але найбольш тыя парафіі, якія носяць імя Маці Божай Фацімскай. Зноў і зноў разважаем над фацімскімі пасланнямі Маці Божай. Магчыма мы не ў лепшым стане, можа не ўсё сёння было так, як мы хацелі, аднак, напэўна, Маці Божая радуецца нашаму імкненню і нашай прысутнасці, радуецца нашай стараннасці. Нават, калі нашыя знаёмыя і блізкія не разумеюць нашых высілкаў, не заўважаюць нашай добрай волі, нават, калі мы лічым, што да нас няправільна адносяцца, мы можам быць упэўненымі, што Дух Святы пранікае ў наша сэрца, ведае, што гэта нам патрэбна, дапаўняе нашу малітву і нашыя недахопы.