Навіна з Ватыкану

Нядзеля, 05 Чэрвень 2016 17:35 Аўтар

5 чэрвеня, ў нядзелю, Папа Рымскі Францыск кананізаваў (абвясціў святымі) двух хрысціянскіх падзвіжнікаў: польскага святара Станіслава Папчынскага і шведскую манахіню Марыю Лізавету Гессельблат. 

Станіслаў Папчынскі (Stanislaus Papczyński; 1631-1701) аснаваў ордэн Айцоў Мар'янаў (Кангрэгацыя Марыян Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі). А як вядома, наша каталіцкая святыня ў Жодзіна была збудавана і заўсёды апекавалася гэтым ордэнам. Таму для нас сённяшні дзень адзначаны гэтай сапраўды неардынарнай падзеяй. Амаль праз трыста год ... Але напачатку звернемся да гісторыі (паводле вікіпедыі).

Першая Святая Камунія

Аўторак, 31 Май 2016 14:04 Аўтар

Шчаслівы той дарослы, хто помятае гэты дзень у сваім жыцці. Але тройчы шчаслівыя тыя бацькі, што стаяць сёння разам са сваімі дзецьмі, якія на працягу года рыхтаваліся прыняць Езуса Хрыста ў свае сэрцы. Самі дзеці не прыйдуць у храм, не будуць знаць пра споведзь і іншыя, архіважныя для чалавека рэчы. І толькі бацькі зробяць гэта, толькі бацькі сваім прыкладам закладаюць фундамент хрысціянскай веры. 

Вітаем ксяндза Марка!

Аўторак, 31 Май 2016 13:46 Аўтар

Паважаны ксёндз Марк!

Вітаем вас у Жодзіна і сардэчна віншуем з 22-годдзем святарскіх пасвечанняў. Вы былі першым святаром-пробашчам парафіі Маці Божай Фацімскай і назаўсёды будзеце ў памяці католікаў нашага горада як слуга Бога і слуга людзям. Немагчыма пераацаніць вашу ролю ў стварэнні і арганізацыі нашай парафіі. Вы не толькі збудавалі касцёл, але заўсёды сеялі Божую Любоў паміж намі і самі з’яўляліся прыкладам гэтай Любові. Вы вучылі нас верыць у Бога і людзей, жыць надзеяй на лепшае і мужна несці свой зямны крыж. Сёння вялікі дзякуй Вам за гэта!

Старшыня касцёльнага камітэта Я.Лабкоўскі

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

Нядзеля, 22 Май 2016 19:43 Аўтар

Адзначаючы сёння свята Святой Тройцы, пробашч парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС зазначыў, што Святая Тройца заўсёды была вялікай таямніцай для вернікаў. “Цяжкасць разумення можна растлумачыць абмежаваным мысленнем чалавека. Святы Тамаш Аквінскі спрабаваў апісаць, што ўяўляе з сябе Святая Тройца, але потым спыніў працу, бо зразумеў, што людскому розуму гэта проста немагчыма растлумачыць. Чалавек мае звычку лягчэй разумець тое, што ён бачыць, адчувае. Але святое пісанне вучыць нас глыбей адчуваць і вывучаць эвалюцыю чалавечага спазнання. Спачатку Святы Дух, які стварае свет, потым Айцец і Сын. І ўсіх людзі называюць Богам. Але пачынаюць разумець, што Бог можа выступаць у трох Асобах.

Візітацыя біскупа Юрыя Касабуцкага ў жодзінскую парафію

Субота, 14 Май 2016 12:43 Аўтар

13 мая быў для нашай парафіі двойчы…не, тройчы важны дзень! Думаю, гэтым я зараз паставіла перад вамі важнае пытанне: чаму тройчы? Здавалася б, на павестцы дня былі Фацімскія ўрачыстасці і візітацыя біскупа Юрыя Касабуцкага. Што ж такога важнага здарылася яшчэ? З задавальненнем адкажу, але напачатку, давайце крыху пагаворым пра першыя дзве падзеі.

Са святам Маці Божай Фацімскай!

Пятніца, 13 Май 2016 03:17 Аўтар

Урачысці з нагоды святкаванняў у Фаціме, Партугалія. (Прамая трансляцыя)

 

Міністранты спаборнічаюць

Серада, 13 Красавік 2016 16:14 Аўтар

Чарговая вясна аб’яднала хлопцаў з Мінска, Барысава, Жодзіна і Маладзечна. 8-9 красавіка адбылося традыцыйнае спатканне міністрантаў з парафій, у якіх працуюць айцы марыяне. Спатканне традыцыйна праходзіла ў касцёла Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна. Сустрэча пачалася са Святой Імшы, падчас якой а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС  акцэнтаваў увагу маладых юнакоў на такія паняцці, як чалавечнасць, чуласць, неабыякавасць, а таксама распавёў пра вялікую ролю ўзаемадапамогі як у спартыўных спаборніцтвах, так і ў штодзённым жыцці. Айцец Міхаіл заклікаў таксама заўсёды заставацца людзьмі, мець павагу і любоў да сваіх бліжніх, нягледзячы на барацьбу за першае месца, каб пасля спаборніцтваў не прыйшлося прыступаць да сакрамэнту споведзі. Пасля Эўхарыстычнай літургіі ўдзельнікаў спаткання чакала канферэнцыя на тэму “ Святасць і прыгажосць міністранцкага служэння. Святыя заступнікі міністрантаў”, якую праводзіў а.Вадзім Мізер МІС пры дапамозе барысаўскай моладзі.

Свята Божай Міласэрнасці

Чацвер, 31 Сакавік 2016 15:27 Аўтар

Свята Божай Міласэрнасці для паўсюднага Касцёла было ўстаноўлена папам Янам Паўлам ІІ у лістападзе 2000 г. Адзначаецца яно ў ІІ Велікодную нядзелю. Выбар гэтага дня невыпадковы, бо на яго прыпадае актава Уваскрасення Пана, якая завяршае святкаванне Хрыстовай пасхальнай таямніцы. Гэты перыяд у літургіі Касцёла найвыразней указвае на таямніцу Божай Міласэрнасці, якая найбольш поўна была аб’яўлена менавіта ў муцы, смерці і змёртвыхпаўстанні Хрыста. Устанаўленне свята Божай Міласэрнасці ў суседстве з літургіяй мукі і ўваскрасення Хрыстовага падкрэслівае крыніцу і мэту перажываных таямніц веры. Гэта, безумоўна, Божая Міласэрнасць. А калі б не было справы адкуплення, не было б Божай Міласэрнасці.

Са святам Пасхі Хрыстовай!

Нядзеля, 27 Сакавік 2016 10:31 Аўтар

Пальмовая нядзеля распачынае Вялікі тыдзень

Нядзеля, 20 Сакавік 2016 16:55 Аўтар

Пальмовая нядзеля 20 сакавіка 2016 года распачынае ў Каталіцкім Касцёле Вялікі тыдзень. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць Евангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».