Па парафіях архідыяцэзіі адбудзецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай
Нядзеля, 25 Верасень 2016 09:20 Аўтар Рэдактар(па матэрыялах www.catholic.by)
У межах падрыхтоўкі і святкавання юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў адбудзецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Фігура, асвечаная ў Фаціме 4 кастрычніка, будзе ўрачыста ўнесена ў мінскую архікатэдру 13 кастрычніка ў 18.30.
16 кастрычніка, пасля святой Імшы ў 13.00, распачнецца пілігрымаванне фігуры па парафіях архідыяцэзіі паводле распрацаванага графіку. З мінскай архікатэдры яна будзе перавезена ў магілёўскую катэдру.
Пасля заканчэння перэгрынацыі фігура Маці Божай Фацімскай будзе змешчана ў бочным алтары мінскай архікатэдры, які будзе змайстраваны да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў.
Нагадаем, што гэта ўжо не першая перэгрынацыя фацімскай фігуры ў гісторыі Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне. У 1997 фігура Маці Божай была прывезена з Фацімы тагачасным арцыбіскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кардыналам Казімірам Свёнткам. Перэгрынацыя была арганізавана па ўсёй Беларусі і працягвалася да 1998 года
28 жніўня адбылася Cвятая Імша перад пачаткам навучальнага года з асвяченнем школьных прыналежнасцяў. Таксама асабістае благаслаўленне атрымалі і дзеці, і настаўнікі. Айцец Міхаіл Цвячкоўскі, які цэлебраваў Імшу, нагадаў, што асвечаныя сшыткі і заплечнікі не будуць чароўным чынам прыносіць добрых адзнак, але каб іх атрымаць, патрэбна праца. Натхніў дзяцей актыўна спазнаваць свет ведаў. Але тыя веды, што атрымліваем ў школе, не будуць паўнавартаснымі, калі не пазнаем Пана Бога, які дае нам найважнейшыя веды. Маленькія вучні слухалі ўважліва і паабяцалі, што кожны тыдзень будуць наведваць заняткі па катэхэзе. Настаўнікаў жа айцец Міхаіл заахвоціў не толькі добрасумленна выконваць сваю працу, але і быць для дзяцей мудрымі настаўнікамі ў жыцці, адкрываць ім праўду, што прыводзіць да Бога.
Вяртаючыся летась са спаткання марыянскай моладзі ў польскай Гуры Кальварыі, мы дакладна ведалі, што наступным летам зноў прыедзем ў гэтыя мясціны, але ўжо па іншай прычыне – на Сусветныя Дні Моладзі. Тады гэта былі толькі планы, але ў сэрцы ўжо пакрыху з’яўлялася моцнае прагненне не толькі ўбачыць Папу Францішка, але і паўдзельнічаць у такім глабальным і насамрэч гістарычным спатканні маладых хрысціянаў з усіх кантынентаў. Ішоў час, і паступова туманная перспектыва пачынала ператварацца ў выразны план на будучае. І вось мы дачакаліся, паехалі, перажылі, вярнуліся дадому і зараз, пераступіўшы праз этап эйфарыі ад пілігрымкі, хочам з ціхай і светлай радасцю падзяліцца з вамі нашымі ўражаннямі.
«Не бойцеся сведчыць пра Хрыста»: Папа Францішак на завяршэнне СДМ заклікаў моладзь даверыцца Божай Міласэрнасці
Панядзелак, 01 Жнівень 2016 16:21 Аўтар Ілья Лапато(Паводле матэрыялаў www.catholic.by)
Каля двух мільёнаў вернікаў прыняло ўдзел у святой Імшы з Папам Францішкам, якая 31 ліпеня прайшла ў Бжэгах пад Кракавам і стала завяршальнай падзеяй Сусветных дзён моладзі. Варта адзначыць, што адных толькі святароў на святой Імшы прысутнічала 12 тысяч.
Дзень пачаўся са Святой імшы ў дольнай частцы касцёла а 7.30 раніцы. Малітва за пілігрымаў. У прамове кс. Канстанціна гучыць лейтматыў: усе павінны помніць, што наша зямное жыццё - пілігрымка да валадарства нябеснага. І сёння мы ідзем не проста ў Будслаў, не проста да Маці Божай Будслаўскай. Мы крочым па дарозе да Бога.
Сення, 12 чэрвеня 2016 года, чатыры юныя хлапчукі перейшлі з кандыдатаў у міністранты. Па-асабліваму хвалююцца іх бацькі, лагодныя усмешкі на тварах прысутных. Але мужна, па-даросламу трымаюцца юнакі. Яны усе дастойна прайшлі курс падрыхтоўкі і здалі экзамен.
Віншуем вас ад імя ўсіх вернікаў нашай парафіі і спадзёмся, што вы будзеце дастойнымі дапаможцамі святароў падчас Святой Імшы.