Шэсць гадзін раніцы. У гэты ранні час у касцёле збіраюцца дзясяткі вернікаў: гэта не толькі бабулі, але і працуючыя парафіяне. Таксама студэнты, школьнікі, што прыходзяць перад пачаткам працоўнага дня пакланіцца Панне Марыі і асвяціць свае сённяшнія справы.
- Адвэнт - гэта час, калі Касцёл асабліва чувае ў чаканні прыходу Месіі. Духоўна вучымся перажываць Яго трэцяе прыйсце - паміж першым і другім: у Слове, у сакрамэнтах і ў нашай штодзённай гісторыі. Таму запрашаю да больш актыўнага літургічнага жыцця. Прыходзьце на Рараты, каб абудзіць у сабе дух чакання і сілкаваць сваё сэрца Словам і Нябеснай ежай - Святой камуніяй. Наша Айчына не тут - яна на Нябёсах! - заклікае вернікаў святар.
(Паводле матэрыялаў www.catholic.by)
2 снежня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі быў дадзены ўрачысты старт новаму сайту, на якім у свабодным доступе змешчаны тэксты Літургіі гадзінаў на беларускай мове.
Інтэрнэт-старонку электроннага брэвіярыя lh.catholic.by запусціў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У сувязі з тэхнічнымі перашкодамі анлайн-трансляцыя не змагла адбыцца.
IX марыянскае спатканне міністрантаў у Жодзіна
Аўторак, 21 Лістапад 2017 23:24 Аўтар Валерыя Сакалова17-18 лістапада 2017 г. ужо дзевяты раз у Жодзіна сабраліся міністранты з розных куткоў Беларусі: Жодзіна, Барысава, Мінска (з парафій Сухарава і Кунцаўшчына), Друі, Оршы, Маладзечна і Крупак. Першы раз гэтая' ўжо традыцыйная сустрэча адбылася не проста ў парафіі, але ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай. Больш за 100 хлопцаў розных узростаў сабраліся, каб правесці гэты час разам, праславіць Бога ў малітве і міністранскай паслузе, а таксама пазмагацца ў спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах.
Пасля супольнай Эўхарыстыіі іх шлях пачаўся з віктарыны «Што? Дзе? Калі?». Цікавыя і складаныя рэбусы прыдумалі арганізатары турніру, але хлопцы паказалі выдатны вынік. Вечарам ўсе дружна паехалі на міністранскую “коўзанку” – жодзінскі каток.
З 4 па 6 лістапада ў Жодзіне адбылася другая сустрэча музыкантаў «ГрайПану», якая аб’яднала больш за 60 удзельнікаў з Беларусі і Украіны. Ініцыятыва сустрэчы паходзіць ад удзельнікаў гурта Rybyproject.
Калі мы падчас забываемся і ўяўляем сябе бессмяротнымі, наколькі асвяжаюча дзейнічае на нас гэтае Memento mori (лац. - помні пра смерць). Быць гатовым да смерці і не баяцца думаць пра яе – гэта глыбока ўпісана ў каталіцкую духоўнасць. І неяк дзіўна, што ёсць многа няверуючых людзей, якія не баяцца смерці. Але не аб чым добрым іхняя “смеласць” не гаворыць. Гэтая тэма для такіх людзей можа быць і зусім незразумелай, яны гэта і чытаць не будуць. Для таго, каб правільна разумець, аб чым гаворка, трэба мець страх Божы і богашуканне. Гэта два найважнейшыя дары, якія ляжаць ў аснове здаровай рэлігійнасці. Без богабаязнасці немагчыма служыць Богу, немагчыма распазнаваць дары духоўныя (харызмы), а нават і досвед любові тады застаецца незразумелым. Без гэтых двух дароў хрысціянін раней ці пазней вязне ў эмоцыях і амбіцыях, страхах, нездаровай самадастатковасці.
Тым, хто цікавіцца грамадскім жыццём краіны, напэўна вядома, што сёння Беларусь прымае Раду Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ). Госці з розных краін знаёмяцца з нашымі парафіямі, прымаюць удзел у розных мерапрыемствах, набажэнствах, сустракаюцца з уладамі краіны, кіраўнікамі іншых канфесій і г.д.
Сёння, 1 кастрычніка, наша парафія сустракала арцыбіскупа з Партугаліі. З вялікай цікавасцю і ўвагай вернікі выслухалі Божае Слова, з якім звярнуўся да нас Яго Эксцэленцыя Virgilio Do Nascimento Antunes, Арцыбіскуп Коімбры (Партугалія) падчас Святой Імшы, якую ён узначаліў:
Сабраныя вакол алтара Езуса Хрыста, мы хочам святкаваць Яго перамогу і ўдзельнічаць у Яго цярпенні на крыжы, якое дае нам жыццё і збаўленне. Для хрысціяніна няма іншага шляху, як ісці за Хрыстом, які выратаваў нас праз сваю смерць і ўваскрасенне. Няхай наша прысутнасць у Эўхарыстыі будзе выказваннем таго, што мы ідзём за Хрыстом і хочам удзельнічаць у Яго перамозе.
Сёння выпадае час нашай сустрэчы, мы прыходзім на запрашэнне Найсвяцейшай Маці, Мудрай Панны, якая хоча тут нас бачыць, прамаўляць да нас, падтрымліваць нас. Канец лета, але мы пакінулі нашыя верасневыя справы, абавязкі і заданні. Мы хочам сёння перажыць наш асаблівы час з Марыяй, незалежна ад нашага стану здароўя, пачуццяў, мы прыйшлі менавіта сюды, да нашага касцёла, нашага Санктуарыя.
Толькі-толькі скончыўся адпачынак дзяцей з г. Барысава і г. Жодзіна ў Польшчы. Дні, праведзеныя там, былі напоўнены шчырымі эмоцыямі і вялікай любоўю да Бога. Яны абавязкова застануцца ў нашай памяці на доўгія гады…
А зараз трошачкі інфармацыі пра кожны дзень нашага летніка. З разы ў дзень падчас Святой Імшы перад намі паўставалі пытанні або тэмы для разважання...