за Слова Божае, з якім ён завітаў да нас з г. Барысава на велікапосныя рэкалекцыі. Шмат хто паспеў паслухаць усе тры, якія адбыліся ў пятніцу, суботу і нядзелю. Хтосьці не змог. Але ўсе мы, жодзінскія парафіяне, хто прыcутнічаў на сустрэчах падчас Святой Імшы, шчыра дзякуем а. Вадзіму за навуку. І дарослыя, і дзеці напэўна не забудуцца пра тую торбачку, ў якую ніводны з нас не асмеліўся ўкласці сваю руку :)
20 лютага росіцкі касцёл Святой Тройцы быў запоўнены не толькі мясцовымі вернікамі, але і пілігрымамі з Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і нават Брэсцкай абласцей. Брэсцкія пілігрымы праехалі адлегласць больш за 600 кіламетраў, каб з’яднацца ў святой Імшы з іншымі вернікамі, святарамі і сёстрамі законнымі і прасіць аб заступніцтве благаслаўлёных айцоў.
Адышоў да вечнасці святар з Ордэна Айцоў Марыянаў.
Чацвер, 21 Студзень 2016 19:33 Аўтар а. Міхаіл Цвячкоўскі МІСCurriculum vitae
Кс Антоній Лось нарадзіўся 7 скаваіка 1944 г. у вёсцы Русакі на тэрыторыі парафіі Удзела Глыбоцкага раёна. Тут атрымаў пачатковую адукацыю. У 1958 г. з бацькамі і ўсімі роднымі эміграваў у Польшчу. Затрымаліся ў Гары Кальварыі каля Варшавы. У гэтай мясцовасці ў 1962 г. атрымаў атэстат даросласці. У ліпені 1962 г. быў прыняты ў Ордэн айцоў Марыянаў. Першыя шлюбы склаў 15 жніўня 1963 г., пасля якіх быў накіраваны на вучобу ў вышэйшую духоўную семінарыю ў Влоцлаўку.
Пастэрка – паклон анёлаў. У гэтую ноч Святы Дух стаў Духам еднасці ўсіх католікаў Жодзіна. Еднасці ў адным – імкненні да сустрэчы з Езусам Хрыстом. Ён прыходзіць да нас у гэтую ноч як малое дзіця. Святар уносіць сімвалічную фігурку нованароджанага Хрыста і кладзе яе ў стаенку. Пачынаецца святкаванне Божага Нараджэння. Зноў і зноў, штогод, мы перажываем момант прыходу Бога да людзей у вобразе чалавека. Сёння гэта яшчэ раз нагадвае нам, што для Бога кожны з нас мае вельмі вялікую цану, нагадвае пра недасягальна вялікую Божую любоў да чалавека.
Будзе працягвацца з 8 снежня 2015 г. (урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі) да 20 лістапада 2016 г. (урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету) пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец». Аб гэтым абвясціў Каталіцкі Касцёл Святы Айцец Францішак. Азнаёміцца з папскай булой цалкам можна тут [У фармаце PDF >>>]
Праграма святкавання Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
У касцёле пачаўся перыяд адвэнту. Для вернікаў гэта не толькі час посту, але гэта і перыяд радаснага чакання прыйсця Хрыста Збаўцы. Наш Збаўца ёсць любоўю. І, чакаючы Яго, такім чынам мы чакаем і ўдасканальваем гэтую цноту ў адносінах да свету, да ўсіх, хто ёсць навакол нас, а таксама ў дачыненні да сябе, бо, каб любіць усіх, трэба і да сябе ставіцца з любоўю і павагай.
Адна з прыгожых традыцый Адвэнту (Калядны пост у каталікоў - ад лацінскага слова «adventus», што азначае «прыйсце») — раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Раратняя Імша з удзелам дзяцей адбылася вечарам 4 снежня.