Святкуем каляды. Дзіцячая пастанова "Батлейка"

Панядзелак, 26 Снежань 2016 20:36 Аўтар

Відеа і фотарэпартаж

Са святам Божага нараджэння!

Нядзеля, 25 Снежань 2016 16:05 Аўтар

Кожны чалавек любiць Свята Божага Нараджэння. Гэта зусiм нядзiўны факт, таму што кожны з нас любіць падарункі, сюрпрызы, многія іншыя прыемнасці, з якімі звязаны гэты чароўны перыяд. Аднак чаканні ад святаў ва ўсіх нас розныя: для кагосьці самым жаданым падарункам будзе новы мабільны тэлефон, або вялізны тэлевізар, а для кагосьці гэта доўгачаканая сустрэча з блізкімі, прымірэнне, развязанне канфлікту, выпраўленне крыўды пасля немалога адрэзку часу… 

Раратняя Імша. Рэкалекцыі.

Субота, 10 Снежань 2016 13:28 Аўтар

"Хто з вас кожны дзень глядзіць тэлевізар? А якія гэта перадачы? Серыялы? Але часцей за ўсё - навіны?" - з гэтых пытанняў пачаў размову з прысутнымі ксёндз-рэкалекцыяніст Андрэй Сідаровіч МІС, які завітаў да нас з Росіцы.

І выявілася, што многія ўвогуле не глядзяць тэлевізар. Адказ такі: няма чаго глядзець. Альбо мала чаго. Узнікае пытанне: можа дрэнна працуюць рэжысёры дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі? Але гэта асобнае пытанне і патрабуе асобнай дыскусіі.

Камерцыйнае тэлебачанне сёння разлічана на простага сярэднестатыстычнага гледача, якому цікавыя крымінальныя навіны, эстрадныя канцэрты, серыялы, палітычныя ток-шоу і г.д. Менавіта ў такіх перадач самы вялікі рэйтынг, а значыць рэкламу ўбачыць вялікая аўдыторыя. 

Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Жодзіна

Пятніца, 09 Снежань 2016 13:33 Аўтар

Вернікі ў Жодзіна аддаюць пашану Маці Божай. Перэгрынацыя фігуры Панны Марыі па Беларусі пачалася з партугальскай Фацімы і цяпер яна з 8 снежня, ca свята Беззаганнага Зачацця, ў нашай парафіі. Такім чынам мы зноў і зноў вяртаемся ў сваіх думках на 100 гадоў назад, калі у Фаціме Найсвяцейшая Панна Марыя аб'яўлялася дзецям на працягу шасці месяцаў. Успамінаем, аб чым яна прасіла нас.

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

Чацвер, 08 Снежань 2016 14:36 Аўтар

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

«Найсвяцейшая Панна Марыя з першай хвіліны свайго зачацця, моцаю ласкі і прывілею ўсемагутнага Бога, моцаю прадбачаных заслугаў Езуса Хрыста, Збаўцы чалавечага роду, была захаваная ад усялякай заганы першароднага граху» (Пій IХ, Апостальская канстытуцыя Ineffabilis Deus).

Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую мы сёння адзначаем, нагадвае нам праўду пра тое, што Марыя з моманту свайго зачацця была захаваная ад першароднага граху. Дзякуючы гэтай свабодзе ад граху і сваёй дасканаласці Яна стала блізкай людзям. Яе блізкасць да кожнага чалавека нельга ні з чым параўнаць. Бо тым, што раздзяляе і аддаляе людзей адзін ад аднаго, з’яўляецца эгаізм, які вынікае з граху і якога не было ў Марыі.

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Адвэнт 2016

Нядзеля, 27 Лістапад 2016 20:14 Аўтар

Прыйдзі, Пане, і знайдзі нас чуваючымі!

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы браты і сёстры!

1. Сёння Каталіцкі Касцёл распачынае новы літургічны год, распачынае Адвэнтам. Слова “Адвэнт” азначае прыйсце. Падчас яго мы ўспамінаем першы гістарычны Адвэнт, які завяршыўся ўцелаўленнем Божага Сына больш за 2000 гадоў таму; нагадваем аб Яго другім прыйсці ў славе напрыканцы часоў, каб судзіць жывых і памерлых; нарэшце, рыхтуемся да святаў Божага Нараджэння. У гэты час мы таксама засяроджваем нашу ўвагу на праўдзе Яго прыйсця да нас у Божым слове і ў сакрамэнтах, найперш у Эўхарыстыі, і ў справах міласэрнесці.

Разважанні ад айцоў марыянаў на штодзень

Панядзелак, 14 Лістапад 2016 17:04 Аўтар

У сувязі са святкаваннем 500-годдзя беларускай Бібліі айцы марыяне запрашаюць да штодзённага разважання літургічных чытанняў.

Кожны дзень, пачынаючы з 27 лістапада, на нашым сайце будзе з’яўляцца каментарый да Божага Слова, падрыхтаваны праз кангрэгацыю айцоў марыянаў.

Каментарыі будуць друкавацца на старонках каталіцкга весніка (http://catholicnews.by/razvazhanni-ad-ajtsou-mary-yanau-na-shtodzen/), на росіцкай старонцы (http://mic-rosica.by/) і ў мабільных сістэмах IOS, Android (Малітоўнік - http://catholicnews.by/z-yavilasya-novae-pry-lazhe-nne-malitou-nik-dlya-android/). 

Адышоў у вечнасць бацька а. Міхаіла Цвячкоўскага MIC

Панядзелак, 31 Кастрычнік 2016 21:28 Аўтар

У ноч з 30 на 31 кастрычніка на 73-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Міхаіл Цвячкоўскі — бацька а. Міхаіла Цвячкоўскага МІС, пробашча нашай парафіі ў Жодзіне.

Пахавальная святая Імша адбудзецца 2 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах у 13 гадзін.

Ад імя а.Канстанціна, касцёльнага камітэту, ўсіх парафіян, выказваем сардэчнае спачуванне ксяндзу Міхаілу, а таксама яго родным и блізкім. 

Вечны адпачынак дай яму, Пане.

Святая Імша за памерлых

Нядзеля, 30 Кастрычнік 2016 21:31 Аўтар

адбылася сёння на усходніх могілках горада Жодіна. Пагодныя ўмовы не спрыялі, але ўсё ж людзі прыйшлі, каб памаліцца аб сваіх родных і блізкіх, якія ўжо адыйшлі ў вечнасць. Традыцыйна, з наступнага дня пасля урачыстасці Ўсіх Святых, пачынаецца перыяд, калі каталіцкі Касцёл моліцца за душы памерлых сваіх продкаў, за душы, якім мы можам дапамагчы нашай малітвай дасягнуць вечнасці з Богам. 

Звычай памінальных дзён, як і кожная іншая традыцыя веры, — гэта вялікі практычны дапаможнік у хрысціянскім жыцці, таму нам трэба шанаваць здаровую спадчыну продкаў. Яе пазнанне адкрывае шырокія магчымасці для больш свядомага і глыбокага перажывання шматвяковага духоўнага вопыту Касцёла. Гэта тая каштоўнасць каталіцкай веры, якую варта адкрываць, карыстацца ёю і дзяліцца, асабліва з братамі і сёстрамі па веры.

Вестка з Любліна

Серада, 05 Кастрычнік 2016 11:47 Аўтар

1 кастрычніка ў семінарыі Ордэна Айцоў Марыянаў у Любліне адбыліся вечныя абеты. Сярод складаючых - беларус Канстанцін Гушча з Наваполацка. Урачыстаць вечных абетаў узначаліў Правіцныял Польскай правінцыі а. Павел Наўмовіч МІС. Таксама ў святкаванні важнай падзеі прыняў удзел кіраўнік вікарыяту марыянаў ў Беларусі а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.

У часе складання вечных манаскіх абетаў кандыдат абяцае назаўсёды прыналежыць Богу ў канкрэтным манаскім Ордэне захоўваючы шлюбы чысціні, убогасці і паслухмянасці.

На сёняшні дзень у фармацыі Айцоў Марыянаў на розным этапе знаходзіцца 6 асобаў.