Другое месца ў турніры міністрантаў

Панядзелак, 16 Лістапад 2015 17:08 Аўтар

заняла каманда нашай парафіі. На спаборніцтвы прыехала моладзь с Воршы, Барысава, Мінску, Полацку. Умовы і этапы спаборніцтваў былі нялёгкімі: гэта барацьба інтэлектуалаў, настольныя гульні, турніры па мініфутболу. На гэты раз барацьба разгарэлася ў спартыўным зале белазаўскага "Асілка" (дзякуем яго кіраўніцтву за дапамогу і падтрымку). У выніку - ДРУГОЕ МЕСЦА ў агульным заліку. 

Усё ж прыемна бачыць, калі моладзь нашага горада, асабліва дзеці нашых парафіян, з карысцю для здароўя і агульнага развіцця выкарыстоўваюць свой вольны час.

Асаблівая падзяка ксяндзу Вадзіму Мізеру МІС - галоўнаму арганізатару мерапрыемства, а таксама ксяндзу Канстанціну Анашку МІС за актыўную дапамогу ў правядзенні турніру.

Пілігрымка ў Ліхень

Серада, 11 Лістапад 2015 20:54 Аўтар

Пілігрымка парафіян касцёла Фацімскай Божай Маці ў Ліхень адбылася ў сярэдзіне кастрычніка. Многія ўжо наведвалі гэтае святое месца, а некаторые ўбачылі яго ўпершыню. Суправаджаў нас у гэтай вандроўцы кс. Канстанцін Анашка MIC, які апекаваўся намі ва ўсіх момантах: і ў пабытовых рэчах, і ў духоўных… У час пілігрымкі мы пабывалі ў цікавых месцах Польшчы, кожны дзень быў напоўнены малітвамі, падзеямі і ўражаннямі.

Каталікі Жодзіна моляцца за памерлых блізкіх

Аўторак, 03 Лістапад 2015 14:37 Аўтар

Першыя днi лiстапада вызначаюцца ў жыццi Каталiцкага касцёла асаблiвым чынам. Прычына тут вельмi простая: няма нiводнага чалавека, нiводнай сям'i, якiя б не сутыкнулiся са смерцю. Кожны з нас зведаў гэтую з'яву, пахаваўшы родных, сяброў, калег. Напэўна таму, чым блiжэй Урачыстасць Усiх Святых i Дзень задушны, сэрца кожнага без выключэння вернiка напаўняе тужлiвая настальгiя, а ногi самi нясуць у напрамку могiлак. Прыходзячы на месцы пахавання, запальваючы знiчы, чытаючы малiтву «Анёл Панскi» мы сумуем па сваiх блiзкiх, але адначасова памятаем, что скончыўся для iх толькi зямны пiлiгрымковы щлях, а разам з тым распачаўся новы – нябесны. Якi ж ён будзе, залежыла ад iх жыцця, зараз жа настаў момант, калi самi сабе памерлыя дапамагчы ўжо не могуць, таму прагнуць нашай дапамогi – крышачку нашай малiтвы, нашага часу, якога заўжды катастрафiчна не хапае, нашай простай прысутнасцi гэтымi днямi ў касцёле на Святой Iмшы i Нешпарах. Звычайная рэч, што яшчэ зусiм нядаўна (год, два, або некалькi дзён таму назад) чалавек не хацеў або не меў часу памалiцца ў iнтэнцыi памерлых, а зараз сiтуацыя кардынальна змянiлася: сам знаходзiцца ў стане, калi патрабуе малiтоўнай падтрымкi.

Зноў пра «Хэлоўін»

Пятніца, 30 Кастрычнік 2015 23:31 Аўтар

Забаўляльны выгляд "свята" пераконвае ў тым, што існаванне сатаны - жарт.

Традыцыя «хэлоўіна» ўзнікла ў дахрысціянскія часы ў асяроддзі друідаў, якія выконвалі функцыі святароў і ведзьмакоў у старажытных кельтаў. Яны лічылі, што ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада духі памерлых вяртаюцца ў свае былыя дамы, каб наведаць жывых. У апошнія часы паганская традыцыя адзначэння «хэлоўіна» пад уплывам сродкаў масавай інфармацыі пачала адраджацца. Гэтаму спрыяе таксама магутная рэкламная кампанія «індустрыі жахаў», штогадовыя прыбыткі якой у Злучаных Штатах складаюць да паловы мільярда даляраў! Хоць для большасці людзей «хэлоўін» — гэта толькі пэўная забава, аднак у рэчаіснасці ўсё значна больш небяспечна, чым здаецца.

Брат Павел Федаровіч склаў вечныя манаскія абеты

Серада, 07 Кастрычнік 2015 19:04 Аўтар

Суботняя ранiца 3 кастрычнiка выдалася незвычайна святочнай: першы раз за хмурны тыдзень засвяцiла яркае сонейка, а чырвонае лiсце клёнаў на праспекце Венiсье асаблiва ўпрыгожвала шлях да нашага касцёла. Паступова з розных вулiц Жодзiна i шматлiкiх iншых мясцiн не толькi Беларусi, але i з замежжа прыбывалi госцi, каб прыняць удзел у небывалай дагэтуль у нашай святынi ўрачыстасцi – складаннi вечных манаскіх абетаў брата Паўла Федаровіча МІС.

Лёгкае, дрыготкае хваляванне напаўняла наш касцёл, хiба што толькi шчырыя ўсмешкi i гарэзлiвае сонейка, якое заглядвала праз вокны, здымалi ўзрастаючае з кожнай хвiлiнай напружанне: вось-вось усё распачнецца.

Пачаўся новы навучальны год

Панядзелак, 31 Жнівень 2015 09:30 Аўтар

На якія галоўныя моманты трэба звярнуць увагу ў новым навучальным годзе? Вядома, што Касцёл таксама бярэ на сябе адказнасць за выхаванне маладога пакалення. Гэтай тэме было прысвечана пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на пачатак катэхетычнага года 2015/2016, з якім звярнуўся да вернікаў пробашч парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Паколькі тэма вельмі важная, то, напэўна, трэба самастойна яшчэ раз не спяшаючыся прачытаць зварот Мітрапаліта, які цалкам друкуецца ніжэй.

Традыцыйна, кожны год у апошнюю нядзелю жніўня асвячаюцца падручнікі і школьныя прылады. Пасля Святой Імшы кожны вучань і настаўнік змог атрымаць персанальнае благаслаўленне святара.

Браслаў

Пятніца, 14 Жнівень 2015 19:01 Аўтар

Бог жыве ў кожным з нас, без выключэнняў. Менавіта Ён – галоўны сябра нашага жыцця, Які ніколі не пакіне, зразумее, падтрымае. Але нягледзячы на гэта, Бог не заклікае нас да самотнасці, да адданасці толькі Яму, да сяброўства выключна з Ім. Бог таксама асаблівым чынам благаслаўляе супольнасці: “Дзе двое ці трое збяруцца ў імя Маё, там і Я сярод іх буду”, - кажа Пан.

Росіца...

Пятніца, 14 Жнівень 2015 18:47 Аўтар

…Гэтая пілігрымка, здаецца, зусім падобная да іншых. Ісці цяжка, ногі баляць, мазалі данімаюць. У гэтым годзе пашчасціла яшчэ меньш – было вельмі спякотна,  таму да традыцыйных адказаў на пытанне “Ну як вам там?” дадалося яшчэ і “Горача, як у пекле”. Вось так і ішлі. Асабліва цяжкім выдаецца апошні дзень: выходзіш рана, ужо добра стомлены за папярэднія дні, ідзеш шмат, перапынкаў робіш меньш звычайнага.

Асвячэнне транспарту

Аўторак, 28 Ліпень 2015 23:32 Аўтар

 

адбылося падчас Святой Iмшы ў нядзелю.

Прапануем некалькі здымкаў.

Жодзіна - Будслаў 2015

Панядзелак, 06 Ліпень 2015 13:08 Аўтар

Для чаго гэта ўсё? Час ад часу мы пытаемся ў сябе ці другога чалавека, калі штосьці робім. Для чаго...

Для чаго людзі ходзяць у пілігрымкі? Бо пілігрымка - гэта не проста турыстычная вандроўка па адметных месцах. 

Мы спыталі ў нашых пілігрымаў. Папрасілі коратка напісаць адным сказам. Хтосьці не захацеў адказваць, хтосьці адгукнуўся.