Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас святой Імшы для пілігрымаў у Фаціме

Субота, 15 Ліпень 2017 21:55 Аўтар

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, пілігрымы з Беларусі!

1.«Божы Провід сёння дазваляе нам стаць на гэтым святым месцы фацімскіх аб’яўленняў, якія цесна звязаны з гісторыяй нашай краіны ў ХХ стагоддзі, асабліва ганенняў на веру, якія таксама адносяцца да яе сучаснасці. Менавіта адсюль, з гэтага месца, 100 гадоў таму Марыя як любячая Духоўная Маці паспяшыла да нас са сваёй дапамогай.

Санктуарый Маці Божай Фацімскай распачаў сваю дзейнасць

Чацвер, 13 Ліпень 2017 23:44 Аўтар

13 мая 2017 года кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч усталяваў Сактуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіна. Ужо два месяцы як Санктуарый дзейнічае ў Мінска-Магілёўскай Архідыяцэіі. Апекунамі Санктуарыя з’яўляюцца айцы марыяне. Кожнага 13 дня месяца ў санктуарыі адбываюцца фацімскія набажэнствы.

Жодзіна-Будслаў 2017

Серада, 28 Чэрвень 2017 00:24 Аўтар

Пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай заўсёды збірае шмат вернікаў. Як і моладзі, так і старэйшых. У кожнага пілігрыма свая прычына, свае інтэнцыі. Але ўражанні па заканчэнні адны: гэта варта было зрабіць. Хаця б раз у жыцці. Не шкадуючы часу, не пужаючыся мазалёў. Дзеля сябе. І на хвалу Богу.

Праграма святкаванняў у Будславе

Пятніца, 23 Чэрвень 2017 23:10 Аўтар

Святкаванні ў гонар Маці Божай Будслаўскай адбудуцца 30 чэрвеня - 1 ліпеня 2017 года. "Фацімскія пасланні Марыі - шлях да навяртання" - пад такім дэвізам пройдуць самыя маштабныя ўрачыстасці беларускіх католікаў і іх гасцей.

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

Аўторак, 20 Чэрвень 2017 19:29 Аўтар

Божае Цела – распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. У чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер).

У цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам.

У гэты дзень, або ў наступную пасля яго нядзелю, адбываецца працэсія, ў якой Найсвяцейшы Сакрамэнт з пашанаю нясуць па вуліцах гарадоў і вёсак, у працэсіях наўкол касцёлаў.

100 год Фацімскім аб'яўленням Маці Божай

Аўторак, 13 Чэрвень 2017 21:02 Аўтар

15 мая ў нашым касцёле прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Канферэнцыя кс. Жоао з Фацімы, якую ён прамовіў да святароў, многа каго вельмі зацікавіла. Таму было вырашана зрабіць яе пераклад на беларускую мову. Сёння мы маем магчымасць азнаёміцца з тэкстам прамовы кс. Жоао.

Урачыстасць Святой Тройцы

Панядзелак, 12 Чэрвень 2017 15:29 Аўтар

"У імя Айца, і Сына, і Духа Святога", паўтаралі дзеці за а.Канстанцінам, уважліва слухаючы, як трэба рабіць знак Крыжа: няспешна, з павагай, разумеючы кожнае слова. Гэты кароткі сказ сам па сабе з’яўляецца малітвай і перадае глыбокую таямніцу хрысціянскай веры. Мы верым у аднаго Бога ў трох Асобах — у Тройцу.

Таксама ў малітве да Тройцы: «Хвала Айцу, і Сыну, і Духу Святому. Як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і навекі вечныя. Амэн».

Урачыстасць Спаслання Духа Святога

Нядзеля, 04 Чэрвень 2017 19:40 Аўтар

Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша КАНДРУСЕВІЧА, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1.    Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, вельмі добра вядомую нам як урачыстасць Пяцідзясятніцы. Слова «пяцідзясятніца» паходзіць ад лічбы 50 і таму гэтае свята адзначаецца на 50-ты дзень пасля Пасхі.

100 год Фацімскім аб'яўленням Маці Божай

Нядзеля, 04 Чэрвень 2017 18:28 Аўтар

БЕЗЗАГАННАЕ СЭРЦА МАРЫІ
 ВЯДЗЕ НАС ДА НАЙСАЛАДЗЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА,
БРАМЫ ЗБАЎЛЕННЯ

(Разважанне)

Свята Першай Камуніі

Панядзелак, 29 Май 2017 22:01 Аўтар

28 мая 2017 года ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі. На працягу доўгага часу дзеці наведвалі заняткі па катэхізацыі і рыхтаваліся да Першай споведзі і таямніцы Першай Камуніі. Хваляваліся і радаваліся не толькі дзеці, але ўсе сем'і. Прыгожыя дзеці, прыгожыя словы, прыгожыя кветкі і найпрыгажэйшая таямніца - Эўхарыстыя.

На заканчэнне  - многа фотаздымкаў на памяць.