Сёння, 30 чэрвеня, у 7 гадзін 30 хвілін пачалася пешая пілігрымка да беларускай Святыні - Маці Божай Будслаўскай. На ранішняй Святой Імшы пробашч парафіі шчыра вітае ўсіх пілігрымаў з Жодзіна, а таксама нашых гасцей з Барысава і Крупак, якія пойдуць разам. Шлях не блізкі - прыкладна 140 км за 4 дні. Акрапленне Святой вадой і ў дарогу!
Прапануем невялічкі фотарэпартаж з пачатку пешай пілігрымкі "Жодзіна-Будслаў 2015"
Калі вяртаешся дадому адкуль-небудзь, няважна пры тым, ці гэта было тыднёвае падарожжа па свету, ці ўсяго weekend на рэкалекцыях недзе ў Оршы, у любым выпадку, першае, што ты павінен зрабіць – расказаць усім “дамашнім”, а затым і сябрам, што там было. Уласна для мяне гэта заўсёды робіцца вялікім клопатам – альбо я буду расказаваць пра ўсё уражанні і падзеі некалькі гадзін запар, альбо я пайду “па-вярхах” і забудуся пра самае цікавае і важнае. Ну і што рабіць у такім выпадку? Дзякуй Богу за фотаздымкі! Толькі яны і ратуюць у такім выпадку.
Вядома, што з 1 па 5 чэрвеня ў нашай Парафіі адбыўся летнік для дзетак 5-7 год. Што рабілі нашы маленькія дзеці падчас адпачынку? Што было ў ім такога цікавага і вясёлага?
У першы дзень летніку нашыя дзеці адпачывалі разам з дарослымі, а таксама і з нашым найлепшым сябрам Тыграм. Нехта дапамагаў на кухні паварам, а нехта рыхтаваў розныя гульні і майстар-клас. Пасля катэхезы з Сястрой Ліліяй нашыя дзеці бачылі Хуткую Дапамогу, а таксама хадзілі ў лес з Бабай-Ягой, дзе яны весяліліся і гулялі ў розныя гульні.
У жыцці кожнага католіка ёсць тры найважнейшыя падзеі. Гэта Хрост, Першая споведзь і Вянчанне.
Хрысцяць дзяцей яшчэ маленькімі, калі тыя наўрад ці нешта разумеюць. А вось прыняцце Першай Камуніі, Першая споведзь - гэта свядомы крок у новае духоўнае жыццё, уваход ва ўлонне касцёла. Момант, калі Езус сам прыходзіць да цябе разам са Святым Духам. Толькі пасля Першай споведзі і Першай Камуніі наведванні касцёла становяцца асэнсаванымі. Кожнае дзіця адкрывае сваю душу для Хрыста, падымаецца на новую прыступку ў сваёй духоўнай свядомасці.
Вясна, кветкі, свежае паветра і добры настрой. Бывае, што не хапае часу на адпачынак. Але заўсёды ёсць тыя, якім прыемна у свой выхадны дзень папрацаваць на тэрыторыі касцёла. Яны разумеюць, што наўколле Божага Храма можа быць прыгожым толькі нашай працай, толькі нашымі турботамі. Гэта месца, дзе асаблівыя пачуцці, і праца заўсёды ў радасць.
Цішыня наўкол касцёла крыху падманлівая. Бо ўнутры храма няма ніводнага свабоднага месца. Ціха гучыць малітва ружанцовая да Маці Божай Фацімскай. Сёння менавіта Яе свята. Ўсе чакаюць нечага асаблівага. Так і ёсць. Адпраўляць сёняшнюю Святую Імшу прыехаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.