"Рыбы" чакаюць вашай падтрымкі

Нядзеля, 03 Май 2015 00:29 Аўтар

 

Маладыя, таленавітыя, неардынарныя, мэтанакіраваныя людзі, аб'яднаныя адной мэтай - ствараць музыку, якая нясе любоў і дабро. Наступны этап развіцця - запіс другога альбома. Хто з вас пажадае дапамагаць ім - проста дапамажыце

Галоўнае - не перамога, а паяднанне

Аўторак, 14 Красавік 2015 15:55 Аўтар

Менавіта пад такім дэвізам прайшло традыцыйнае спатканне міністрантаў у Жодзіне 10-11 красавіка. Такія сустрэчы сталі звычайнымі для каманд з марыянскіх парафій Жодзіна, Барысава і Мінска, а вось прадстаўнікі Маладзечна і Полацка ўдзельнічалі ў турніры першы раз. Але ж змены адбыліся не толькі ў складзе удзельнікаў, але і ў самой праграме мерапрыемстваў.

Адным з сюрпрызаў для хлопцаў стала наведванне матча “БАТЭ-Славія” напярэдадні турніра. Гэта было не толькi прыемным баўленнем часу, але і паўнавартасным майстар-класам для міністрантаў, якіх саміх назаўтра чакалі спаборніцтвы па футболе.

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Чацвер, 09 Красавік 2015 12:27 Аўтар

Вялікі дзень

І сапраўды вялікі! Вы толькі ўявіце сабе, што дзень Уваскрасення Езуса быў такім жа, як сёлетняе 5 красавіка: раніцай узышло сонца, людзі некуды ішлі, займаліся сваімі справамі. І так па ўсёй зямлі. Нашы далёкія продкі пачыналі працу на зямлі, радаваліся наступленню цеплыні і росквіту вясны… А недзе там, у далёкай і невядомай тады Галілеі, уваскрос Хрыстос! Свет быў збаўлены і адноўлены! У той самы звычайны дзень людзі прачнуліся адкупленымі! Уявіце сабе, як гэта важна!

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Нядзеля, 05 Красавік 2015 15:50 Аўтар


Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна з Пасхальнай вігіліі.

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Нядзеля, 05 Красавік 2015 02:04 Аўтар

Трансляцыя Велікоднай Святой Імшы з Ватыкану 04.04.2015

Святкуем Пальмовую Нядзелю

Нядзеля, 29 Сакавік 2015 17:02 Аўтар

Хвалюючыя гадзіны самага вялікага хрысціянскага свята, Змёртвыхпаўстання Пана, пачынаюцца з Пальмавай (альбо Вербнай) Нядзелі. Нейкая смутная радасць. Бо мы знаем, што праз пяць дзён Той, Каго сутракалі кветкамі і пальмавымі галінкамі, радасцю і ўсмешкамі, распасцёртымі рукамі ...будзе гэтымі ж рукамі..., гэтымі ж людзьмі...адпраўлены на найвялікшыя мукі і смерць на крыжы.

Святары ўсяго свету сёння заклікаюць нас усвядоміць гэты момант, кожнаму з нас уявіць сябе ў тых часах  і затрымацца на гэтым моманце, задумацца аб сэнсе сваіх жыццёвых памкненняў.

Фотарэпартаж са святкавання Пальмовай Нядзелі.

Трансляцыя святкавання Пальмовай нядзелі з Ватыкану - 2015.03.29

Нядзеля, 29 Сакавік 2015 00:22 Аўтар

На плошчы св. Пятра прагучыць песня на словы папы Францішка. Яе напісаў і выканаў аргентынскі спявак Одзіна Фацыа. Песня называецца “Para que todos sean uno” (Каб усе былі адно). 

"Божа, адкрый вочы і вушы душы маёй"

Нядзеля, 22 Сакавік 2015 22:36 Аўтар

Ад імя ўсіх жодзінцаў, якім давялося слухаць Слова Божае, выказваем вялікую падзяку ксяндзу-рэкалекцыяністу Андрэю Рылка. Вялікі дзякую Вам за прыемныя і карысныя мінуты сустрэчы з вамі ў нашым касцёле. Спадзяемся, што нашы чытачы стануць на нейкі час вашымі слухачамі. Трэба заўважыць, што паслухаць будзе карысна не толькі тым, хто наведвае касцёл рэгулярна, але і тым, хто ўпершыню апынуўся на гэтай старонцы. Таксама тым, хто хацеў бы, але не змог наведаць рэкалекцыі своечасова. 

Калі малітва ў радасць

Нядзеля, 15 Сакавік 2015 17:40 Аўтар

Нямногія не ведаюць, што ксёндз Андрэй Сідаровіч, які працаваў у нашым касцёле, сення працуе ў Мінску. Хтосьці ужо пабываў на Святой Імшы ў касцёле ў Сухарава (раён Мінска). Сёння вельмі прыемна пазнаёміць вас з інфармацыяй, якая друкуецца на інтэрнэт-старонцы парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Распрацоўка , якая дазваляе карыстацца афіцыйнымі малітвамі Касцёла і мець доступ да штодзённых літургічных чытанняў праз смартфон і планшэт.

Заўсёды рабіць выбар у гонар Бога

Панядзелак, 02 Сакавік 2015 23:34 Аўтар

Усе каталіцкія медыя ды суполкі зараз штодзённа пішуць пра пост. І гэта цудоўна, бо гэты самы пост будзе мець сэнс толькі ў тым выпадку, калі мы будзем яго разумець і пражываць не толькі страўнікам, але сэрцам і галавой. Дзякуй Богу, што большасць падобных артыкулаў усё ж такі кажуць пра духовыя перамяненні, устрыманні ад рэчаў, якія робяць нас залежнымі, засяроджванні на ежы духовай, а не фізічнай. Але ж чамусьці ўсё роўна, як толькі людзі дазнаюцца, што я каталічка, то першым пытаннем у гэты перыяд робіцца такое: можа ты яшчэ посціш і мяса не ясі?