Смерць - гэта не апошняе слова, таму што «чалавеку прызначана жыццё без межаў, якое мае свае карані і сваё здзяйсненне ў Богу". Пра гэта нагадаў Папа Францішак перад чытаннем малітвы Angelus 2 лістапада, у дзень, калі літургія заклікае ўшанаваць памяць памерлых вернікаў. На гэты тэмат былі разважанні кс. Міхаіла Цвячкоўскага, які адправіў святую імшу на жодзінскіх могілках 2 лістапада у 11 гадзін.
(Па матэрыялах catholic.by)
Хутка разам з усім Каталіцкім Касцёлам мы будзем адзначаць урачыстасць Усіх Святых, якая для кожнага хрысціяніна з’яўляецца напамінам аб яго пакліканні да святасці. Але, на жаль, у наша асяроддзе, а асабліва ў моладзевае, уваходзіць і становіцца ўсё больш папулярным “святкаванне” Хэлоўіна. Можа здавацца, што няма нічога дзіўнага і нічога надзвычайнага ў тым, што нехта бавіцца такім чынам. Але трэба задумацца: гэта звычайная забава ці штосьці, што цяжка супаставіць з жыццём чалавека, які лічыць сябе хрысціянінам?
Хэлоўін бярэ свой пачатак у Шатландыі, дзе ў вігілію ўрачыстасці Усіх Святых, 31 кастрычніка, адзначалася свята бога смерці Самайна. Элементы гэтага свята чэрпаліся са старажытных язычніцкіх вераванняў друідаў. Гісторыя расказвае, што ў той час акрамя розных ахвяраванняў са звяроў часам складалі і чалавечыя ахвяры.
31 жніўня на нядзельную Святую імшу дарослыя і дзеці прышлі памаліцца за усіх, хто вучыцца. А таксама за тых, хто навучае. Традыцыйна перад пачаткам новага навучальнага года вернікі звяртаюць сваю ўвагу на важнасць узаемаадносін вучань-настаўнік. Вось і сёння ў сваім звароце да вернікаў ксёндз Канстанцін адзначыў, што заўсёды трэба адрозніваць чалавечыя каштоўнасці ад Божых. "Вучань не можа навучаць свайго настаўніка" - такі матыў чытання святога Евангелля паводле Мацвея. "Любоў да сваёй працы і найперш да тых, каго ты вучыш - вось што павінна быць галоўным у працы настаўніка. А тыя, хто вучыцца, павінны быць уважлівымі і стараннымі ў набыцці новых ведаў".
Ужо ў каторы раз на нашым сайце з’яўляецца артыкул пра Аазіс (такія шматдзённыя рэкалекцыі для падлеткаў, калі памятаеце). І здараецца гэта не толькі таму, што моладзь нашай парафіі стараецца не прапускаць кожны з’езд, але яшчэ і таму, што кожны Аазіс – гэта ўжо зусім новая гісторыя. Нічога не паўтараецца. Канешне, расклад дня, здаецца, застаецца такім жа. Пад’ём а восьмай гадзіне раніцы, руханка, сняданак, малітва праслаўлення, дзве канферэнцыі, Святая Імша, абед, вяночак да Божай міласэрнасці, потым сустрэча ў групках, майстар-класы і затым, пасля вячэры, цікавы вечар (калі сёння гэта забавы, то заўтра будзе грунтоўная малітва). Але ж гэта толькі каркас, на якім кожны раз будуецца нешта зусім непадобнае да мінулага разу.
(Па матэрыалах "Catholic.by" )
Дзеці, як вядома, гэта не толькі кветачкі жыцця, але часам і сапсаваныя нервы дарослых. Дзеці ў касцёле - не выключэнне. Кожны час ад часу становіцца сведкам ці ўдзельнікам сітуацыі, калі неспакойнае дзіця сваімі паводзінамі перашкаджае вернікам маліцца падчас святой Імшы. Па-рознаму ў гэтых сітуацыях рэагуюць і бацькі: ад спробаў жорстка падавіць «бунт на караблі» да здзіўлення незадаволенасцю дарослых - яно ж малое, што вы ад яго хочаце?
Менавіта пад такім дэвізам прайшла Малітоўная Сустрэча Моладзі-2014 у Івянцы. На два дні моладзь Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабралася разам дзеля таго, каб разам ушанаваць Бога, паразважаць над Божым словам, прыняць удзел у канферэнцыях і семінарах, а таксама даказаць усяму свету, што Касцёл не толькі жыве, але і маладзее.
Сказаць прыблізна, колькі ўдзельнікаў было на сустрэчы я не бяруся, але ж магу засведчыць, што не толькі пляцоўка перад сцэнай была забіта падчас канцэрту, але ж і касцёл у часе малітваў быў цалкам запоўнены ўдзельнікамі, што не можа не радаваць. Як адзначыў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, такога роду сустрэчы вельмі важныя, бо моладзь – гэта будучае касцёла.
Сёння раніцай, 28 ліпеня 2014 года, стартавала велапілігрымка у Росіцу. Святочныя мерапрыемствы пачнуцца 1 жніўня ў 18.00.
Нягледзячы на спякотнае надвор'е 15 смелых і мужных жодзінцаў, на чале з пробашчам парафіі ксяндзом Міхаілам Цвячкоўскім МІС чатыры дні будуць у дарозе. З удзельнікамі пешых пілігрымак яны сустрэнуцца толькі ў Росіцы. Пасля ранішняй малітвы і благаслаўлення пілігрымка пачалася.
Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі
Чацвер, 17 Ліпень 2014 13:48 Аўтар а. Міхаіл Цвячкоўскі MICОрша чарговы раз прывітала ўдзельнікаў рэкалекцый “Школы Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі”. Падобныя рэклекцыі ў Беларусі адбываюцца ўжо шосты год і маюць сваю сістэматычнасць:праводзяцца адзін раз у квартал.
Адметнай рысай гэтай летняй сесіі з’яўляецца дзесяцідзённая працягласць. У гэтых днях рэкалекцыйны дом айцоў Марыянаў у Оршы сабраў блізка ста асобаў рознага ўзросту і з розных мясцін Беларусі.
Пілігрымка – гэта час, калі адпачываеш душою і ўмацоўваеш сваё цела, робішся бліжэй да Бога. Пешая пілігрымка з Жодзіна да Будслава, у якой таксама крочылі пілігрымы з Барысава, Крупак, Мінска і нават Ліды, вырушыла першага ліпеня а палове дзясятага раніцы. У гэтым годзе большую частку пілігрымаў складалі дзеці і моладзь. Шмат было тых мужных, хто ішоў упершыню.