Вось і доўгачаканы дзень. Пілігрымкі ў Будслаў чакаюць усе: тыя, хто пойдзе і тыя, хто хацеў бы, але не змог. (І знайшоў аргумент :) : праца, як жа яе пакінеш). Але мы, якія засталіся дома, хвалюемся за іх больш, чым яны самі за сябе. Бо той, хто хоць бы адзін раз хадзіў у Будслаў, добра ведае, што гэта значыць!
Сёння ужо другі дзень вандроўкі і наш матэрыял крыху спазняецца. І старонка нашага касцёла была нейкі час недаступная для рэдакцыі па тэхнічных, як кажуць, праблемах.
Жадаем нашым пілігрымам лёгкай дарогі, добрага надвор'я. І меньшых мазалёў.
З 23 чэрвеня старшыя дзеці нашай парафіі распачалі летнік у Браславе. Прахладнае надвор’е не перашкодзіла добраму настрою і актыўнаму адпачынку. Дзеці хутка закліматызаваліся ва ўтульным доме сясцёр эўхарыстак, рэалізуючы праграму запланаванага летніка. За два першыя дні дзеці гулялі ў футбол, валейбол, наведалі Браслаў, супольна ўдзельнічалі ў малітве, глядзелі фільм і плавалі на байдарках. На трэці дзень - накіраваліся ў славуты горад Полацк.
Летніку спадарожнічае вельмі добры настрой.
І вельмі добры апетыт! :)
Божае Цела — распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). Адметнае гэта Свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт — Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму Святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, удзел у Святой Імшы, падчас якой хлеб і віно пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Езуса, — найлепшая магчымасць падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго. Свята Божага Цела мае на мэце падкрэсліць любоў і пашану вернікаў да Эўхарыстыі.
Вядома, што з 2 па 6 чэрвеня для дзяцей нашай парафіі праходзіў традыцыйны летнік, пра што не раз аб'яўлялася на кожнай нядзельнай імшы. І як жа прайшоў летнік? Што ў ім было цікавага і прывабнага? І чаму не менш за трыццаць дзетак будуць нецярпліва чакаць наступнага чэрвеня?
Адзін пісьменнік калісьці сказаў, што шчасце там, дзе чуецца дзіцячы смех. Можна з упэўненасцю казаць, што касцёл на гэты тыдзень стаў не проста цэнтрам дзяцінства, але і месцам, дзе панавала сапраўднае шчасце. І рэцэпт шчасця гэтага вельмі просты, бо складаецца яно, на самой справе, усяго з аднаго інгрыдыента - любові.
Айцец Канстанцін, у нядаўнім мінулым проста брат Кастусь, у пілігрымках інтрыгаваў усіх рознакаляровымі кашулькамі, якія ён змяняў кожны дзень, з таямнічым надпісам “Марыянкі”. Што гэта за Марыянкі такія, брат тлумачыў нам прыкладна такім чынам: спатканне марыянскай моладзі ў Польшчы, дзе ёсць месца малітве і забаве. “Крута, -- думалі мы. – Вось бы нам штосьці падобнае. Бо і ў нас марыянскай моладзі, дзякуй Богу, хапае.”
А цяпер мы, моладзь Жодзіна і Барысава, таксама маем па цудоўнай чырвонай кашульцы з надпісам “Марыянкі”. Але справа, вядома, не ў іх, а ў досведзе саміх Марыянак, які мы атрымалі дзякуючы нашым маладым святарам – а. Канстанціну Анашка і а. Вадзіму Мізеру. Упершыню такая вялікая група беларусаў з’явілася на Марыянках у польскім гарадку Гура Кальварыя. Нешта нас здзівіла, нешта шакавала, але ўражанні ва ўсіх цераз край. Распавяду пра нашае падарожжа па парадку.
25 мая ў жодзінскай парафіі адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі.
Напэўна не было сёння больш шчаслівых людзей, чым бацькі дзяцей, якія першы раз у сваім жыцці прымалі Езуса ў свае сэрцы. Віншуем вас з гэтым вялікім днём у жыцці вашым і вашых дзетак!
Штогод 13 мая католікі ўсяго свету ўшаноўваюць Маці Божую Фацімскую. Яе імя носіць і наша парафія. Таму ў гэты дзень у касцёле праходзіць святочная імша. А свята - гэта госці, кветкі, цудоўны настрой! Павіншаваць нас прыехалі з Крупак, Барысава, Оршы, Смалявіч. Па запрашэнню пробашча жодзінскай парафіі набажэнства у нашым касцёле правёў а. Аляксей Раманчук, пробашч касцёла Спаслання Духа Святога ў Борысаве.
Для тых, хто не змог прысутнічаць на святкаванні, прыводзім прамову а. Аляксея. Просім прабачэння за некаторыя скарачэнні.
13 красавіка 2014 г., у Пальмовую нядзелю, пачынаецца Вялікі тыдзень. Літyргія гэтага дня нагадвае пра ўрачысты ўезд Езуса Хрыста ў Ерузалем перад Яго ўкрыжаваннем.
Па волі благаслаўлёнага Папы Яна Паўла ІІ Пальмовая нядзеля з 1986 г. з’яўляецца таксама Сусветным днём моладзі.
У літургіі Пальмовай нядзелі заўважаюцца два моманты: радасная працэсія з пальмамі і чытанне Мукі Пана. Такім чынам Касцёл падкрэслівае, што трыумф Хрыста і Яго ахвяра непарыўна звязаны між сабой.
У Жодзіне адбылася прыміцыйная імша а.Вадзіма Мізера
Чацвер, 03 Красавік 2014 19:37 Аўтар Паліна ГрыбЗдаецца, кожная нядзеля для сапраўднага католіка – гэта абавязкова наведванне касцёла, святая імша. Некаторыя ўспрымаюць гэта як сапраўднае свята, некаторыя – як неабходнасць і нават часам як нейкі прымус. Але ж якой была імша 30 сакавіка і чаму яна, на мой погляд, вартая цэлага артыкула?
Першае: цудоўнае надвор'е. Лёгкі ветрык, прыемнае, ласкавае вясенняе сонца і нейкае зусім асаблівае, нават занадта блакітнае для гэтай пары неба. А палове адзінаццатай каля касцёла ўжо прагульваліся парафіяне, дзівячыся на першыя кветкі. І сапраўды, самы час пагуляць! Здаецца, пайшоў бы ў лес, што амаль адразу за касцёльнай агароджай, ды гуляў бы сабе аж да васемнаццатай гадзіны, а там ужо і на імшу можна схадзіць. Але не... Прыгожа было і ў касцёле. Сонечныя промні прабіваліся праз дым з кадзідла, падаючы на твары парафіян і прымушаючы зажмурвацца. Было так светла і цёпла, што электрычнага святла ніхто і не заўважаў, ці мо яго проста не было?..