Папа Францішак заклікае адрозніваць рэальны пост ад фармальнага
Панядзелак, 23 Люты 2015 09:55 Аўтар РэдактарХрысціяне, асабліва на працягу Вялікага посту, пакліканы жыць сапраўднай любоўю да Бога і бліжняга, сказаў папа Францішак 20 лютага падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
Пантыфік звярнуў увагу на паводзіны тых, хто выконвае шмат рэлігійных прадпісанняў, але паводзіць сябе несправядліва з падначаленымі.
Ён пачаў сваю гамілію з разважання над словамі прарока Ісаі: “Вось у дзень посту вашага вы задавольваеце свае жаданні і прыгнятаеце ўсіх работнікаў вашых. Вось посціце вы дзеля спрэчак і сварак і б’еце грэшным кулаком. Не пасціце так, як сёння, каб быў чутны ваш голас на вышынях” (Іс 58, 4).
«Як добра братам быць разам»: экуменічнае набажэнства прайшло ў мінскай архікатэдры
Серада, 28 Студзень 2015 11:12 Аўтар Рэдактар24 студзеня ў мінскай архікатэдры ў межах Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян прайшло экуменічнае набажэнства прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій. У сустрэчы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, удзельнічалі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, прадстаўнікі розных канфесій, прысутных у Беларусі, духавенства і вернікі.
18 студзеня ў 12 гадзін дзеці прадставілі традыцыйную тэатральную пастанову "Батлейка". Але гледачы адразу адзначылі, што хаця гэта і вядомая тэма, на гэты раз усё было па-новаму: лейтматывам сталі сучасныя праблемы грамадства спажывання. Вясёлы і адначасова востры гумар, знаходлівыя і самаадданыя акцёры - такой запомнілі Батлейку гледачы. Вельмі прыемныя уражанні засталіся ва ўсіх, хто глядзеў, але і ў тых, хто рыхтаваў мерапрыемства. За гэта ўсе ўдзельнікі атрымалі вялікую падзяку і цёплыя словы пробашча касцёла а. Міхаіла.
“…Вось прыбылі магі з усходу ў Ерузалім.… Убачыўшы зорку, яны вельмі ўсцешыліся. І, увайшоўшы ў дом, знайшлі Дзіця з Марыяй, Маці Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму. Затым, адкрыўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, ладан і міра.” (Мц 2, 1, 10-11).
Шумна, весела, цікава. Разам з гасцямі. Гэта вельмі коратка сказана пра маладзевую вечарынку пад назвай "Андрэйкі".
Традыцыйна ў гэты дзень, апошні перад Адвэнтам, адзначаецца канец літургічнага года у каталіцкім Касцёле. Спачатку адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і малітва, затым вясёлыя забавы і смачныя пачастункі. І пачуццё, што Бог прысутнічае з намі. Дзе б ні былі, што б не рабілі, і не толькі, калі нам цяжка, але калі і весела.
У канцы мінулаго тыдня слухачы евангелізацыйнага курса перажылі уік-энд Святога Духа – абавязковую частку гэтых заняткаў, прычым самую хвалюючую. Хвалюючую таму, што ўсё, што адбываецца на уік-эндзе, не забываецца ніколі. І шмат па якіх чынніках.
Па-першае, гэта магчымасць адпачынку ад паўсядзённых турбот і трохдзённае падарожжа ў геаграфічным сэнсе. Уік-энд, як і апошнія некалькі гадоў, праходзіў у рэкалекцыйным доме аршанскага касцёла святого Юзэфа, які знаходзіцца ў цудоўным, вельмі прыгожым месцы на беразе Дняпра. Нават калі проста выглядваеш з вакна спальных пакоеў, то паўстае від праз раку на Свята-Куцеінскі праваслаўны манастыр, каменны знак у гонар заснавання Воршы, на будынак былога езуіцкага калегіюма, у якім цяпер месціцца гарадская адміністрацыя.
Для міністрантаў марыянскіх парафій з Мінску, Барысава і Жодзіна мінулыя выхадныя адзначыліся не толькі сваёй даўжынёй (цэлыя тры дні!), але ж і сапраўдным святам – турнірам міністрантаў па міні-футболе!
Як доўга хлопцы рыхтаваліся да гэтага дня, як мэтанакіравана і ўпарта яны трэніраваліся, у холад і пад сонцам. Думаю, пад гэтым можа падпісацца амаль што кожны калі толькі ўзгадае, як часта можна было бачыць нашых міністрантаў на полі. І трэба сказаць, што гэта прынесла свой плён, але пра вынікі пагаворым потым. Вядома, што спаборніцтва было асноўнай мэтай сустрэчы, але ж, здаецца, зусім не галоўнай.