Жодзінцы вітаюць маладога ксяндза!

Аўторак, 25 Сакавік 2014 21:01 Аўтар

У нядзелю 23 сакавіка ў парафіі  Фацімскай Божай Маці адбылася прыміцыйная імша ксяндза Канстанціна Анашкі. Зусім нядаўна вернікі з Жодзіна ездзілі ў Воршу, каб быць разам з дыяканам Канстанцінам у час яго пасвячэння ў святары, і вось яны ўжо прысутнічалі на першай імшы, каторую адпускаў малады ойча ў жодзінскай парафіі.

Нягледзячы на тое, што нядзельны ранак быў па-вясноваму сонечным, у касцёле было вельмі цёпла яшчэ і ад радасных усмешак вернікаў, бо за тыя паўгода, што Канстанцін Анашка служыў дыяканам парафіі, яго палюбілі ўсе: і дзеці, і моладзь, і людзі больш сталага веку. Палюбілі за сапраўдную глыбокую веру, за ўважлівые адносіны да людзей і да таго, што іх непакоіць, нарэшце, за яго добрую і вельмі шчырую ўсмешку.

Святарскія пасвячэнні ў Воршы

Чацвер, 13 Сакавік 2014 11:58 Аўтар

Кожная імша - гэта своеасаблівы момант паяднання ўсіх тых, хто прыйшоў у касцёл дзеля сустрэчы з Богам, сустрэчы ў нечым таямнічай, але заўсёды вельмі цёплай. Што ж ужо тады казаць пра ўрачыстасці?.. Асобна ў гэтым шэрагу стаіць урачыстасць святарскага пасвячэння. Кранальна, узнёсла і вельмі прыгожа адбылася яна для Вадзіма Мізера і Канстанціна Анашкі, прыналежных да супольнасці айцоў-марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Яны сталі святарамі акурат 8 сакавіка.

Крыніца Божых Ласк. Мой погляд на Росіцу

Аўторак, 25 Люты 2014 19:37 Аўтар

Я шмат чула пра Росіцу. Нешта расказвала мама, нешта чула ад людзей у касцёле, а на нейкія факты нават натыкалася ў інтэрнэце. Было жудасна, незразумела, нават цяжка думаць аб гэтай трагедыі. Таму калі ў гэтым годзе абвясцілі пілігрымку ў Росіцу, я адразу пачала ўгаворваць бацькоў адпусціць мяне туды. Амаль што пяць гадзін дарогі, непрыемнае надвор’е, субота пасля цяжкага тыдня – здаецца, усё было супраць гэтае вандроўкі, але же я выказала сваё цвёрдае “так” і ўжо а пятай гадзіне раніцы 15 лютага з вялікім імпэтам збірала свой “паходны ранец”. Бутэрброды, вялізны тэрмас, цукеркі і некалькі сшыткаў… Сказаць па праўдзе, усё гэта прыехала дадому цэлым і нават неразгорнутым, хіба што ў сшытках з’явіліся новыя старонкі, з’явілася гісторыя майго першага паломніцтва .

Ініцыятыва прысвечана 100-годдзю Фацімскіх аб'яўленняў Божай Маці і накіравана на іх больш глыбокае пазнанне.

Серада, 29 Студзень 2014 17:27 Аўтар

Новая ініцыятыва каталікоў нашай парафіі з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Да 100-годдзя Фацімскіх аб'яўленняў Божай Маці, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе, арганізавана малітва на Ружанцы праз Skype.

Малітва праходзіць штодня ў 22.00 па беларускім часе. Жадаючых далучыцца да інтэрактыўнага Ружанца трэба дадаць сабе новы кантакт (лагін) у Skype catholic.rosarium

Мэтай малітвы з'яўляецца больш глыбокае пазнанне аб'яўленняў Панны Марыі, а таксама адказ на яе заклік да малітвы. У сустрэчах праз аўдыёсувязь ў Skype ўдзельнічаюць да 20 чалавек, у тым ліку з суседніх з Беларуссю краін.

Насустрач 100-годдзю Фацімскіх Аб'яўленняў

Чацвер, 23 Студзень 2014 23:37 Аўтар

13 мая 2009 г. у каталіцкім Касцёле ў межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме распачалася Вялікая Фацімская Навэнна. Яна павінна дапамагчы ў духоўнай падрыхтоўцы да ўспаміну такой вялікай падзеі з гісторыі каталіцкага Касцёла ХХ стагоддзя, якой было аб’яўленне Маці Божай тром дзецям у партугальскім гарадку Фаціма 13 мая 1917 г.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі зацвердзіла трохгадовы цыкл падрыхтоўкі да гэтага юбілею. Абапіраючыся на Фацімскае пасланне, было прынята рашэнне, што 2014 год будзе Годам малітвы, 2015 – Годам навяртання, а 2016 – Годам надзеі.

"Рыбы"

Серада, 15 Студзень 2014 21:53 Аўтар

ЛЮБОЎ ДА  БОГА  ПРАЗ МУЗЫКУ  І СПЕЎ

Напэўна, такога ў  жодзінскім касцёле яшчэ не было. Вернікі, што прыйшлі ў нядзелю 12 студзеня на святую імшу а 11-й гадзіне, былі вельмі здзіўленыя, калі ўбачылі ля катэдры барабанную ўстаноўку, акустычную і электрагітары. Інтрыгі дадаў яшчэ і а.Міхаіл Цвячкоўскі,  калі, усміхаючыся, сказаў: “Хачу вас папярэдзіць: сёння ў нас будзе шумна”.

Навогодні "Аазіс" у Воршы

Нядзеля, 12 Студзень 2014 15:47 Аўтар

Свята Божага Нараджэння і сустрэча новага года - сямейнае свята, таму калі на адной імшы а.Міхаіл Цвячкоўскі загаварыў пра тое, што моладзь нашай парафіі можа сустрэць яго ў хрысціянскім лагеры "Аазіс", што праводзіцца ўжо каторы раз у Воршы, шмат хто расчаравана ўздыхнуў і падумаў: "Шкада, але не ў гэты раз". І сапраўды шкада тых, хто застаўся дома, таму што зімняя Ааза спраўдзіла ўсе надзеі!

"Аазіс" - гэта сезонны лагер для падлеткаў ад 14 да 18 год, што праводзіцца ў Воршы пры дапамозе і падтрымцы старэйшай хрысціянскай моладзі, так званых аніматараў. Увесь тыдзень, а гэтым разам усё адбывалася з 27 снежня па 2 студзеня, быў насычаны малітвамі, рознымі цікавымі мерапрыемствамі і проста прыемным баўленнем часу адзін з адным. Апекавалі моладзь айцы Віталь Даніловіч MIC і Андрэй Сідаровіч MIC.  

Калядная дабрачынная акцыя

Чацвер, 09 Студзень 2014 21:30 Аўтар

Час Божага Нараджэння – гэта менавіта той час, калі хочацца адчуваць Боскую любоў,  цяпло і ўвагу. І тыя, хто можа і хоча падзяліцца цяплом свайго сэрца з іншымі, у Калядныя дні ладзяць розныя мерапрыемствы для тых, хто часам мае патрэбу ў гэтым крыху больш за іншых.

Гэта першы раз, калі парафія Фацімскай Божай Маці сумесна з супрацоўнікамі Жодзінскага аддзялення Следчага камітэта, пры падтрымцы галоўнага спецыяліста па ахове дзяцінства Жодзінскага гарадскога аддзела адукацыі, спорту і турызму Лідзіі Самусевіч  ладзяць Калядную дабрачынную акцыю для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў. На працягу студзеня парафіяне, і ўсе тыя, хто ведаў пра акцыю і не палічыў застацца ў баку ад гэтай добрай Боскай справы, ахварявалі матэрыяльныя сродкі і рэчы на дапамогу дзецям.

"Батлейка".

Нядзеля, 05 Студзень 2014 23:35 Аўтар

5 студзеня для ўсіх жадаючых паглядзець тэатральную пастанову "Батлейка", падрыхтаваную дзецьмі нашай парафіі, была такая магчымасць. Дзеянне адывалася ў дольным Касцёле. Прысутнічалі як дзеці, так і дарослыя, як тыя, хто рэгулярна бывае ў касцёле, так і тыя, хто прыйшоў у Касцёл першы раз. Проста, каб паглядзець пастанову. Ўсіх спаткала цёплая атмасфера, усмешкі, вяселле і, вядома, падарункі!

Фотарэпартаж аб гэтым зрабіла Паліна Белякова.

Аплаткавае спатканне маладых сужэнцаў.

Пятніца, 03 Студзень 2014 07:30 Аўтар

Дваццаць восьмага снежня ў Жодзінскім касцёле адбылося першае за гады існавання парафіі аплаткавае спатканне маладых сужэнцаў парафіі. Падчас анансавання гэтага мерапрыемства  кс.Міхаіл заўсёды падкрэсліваў, што на ім будуць радыя вітаць усіх сужэнцаў, якія лічаць сябе маладымі, нават калі ім ужо па дзевяноста год.  Дарэчы, такія сустрэчы плануецца зрабіць традыцыйнымі штомесяц.

У дольным касцёле пасля святой імшы, якая была праведзеная ў інтэнцыі маладых сужэнцаў, сабраліся 32 пары. Сярод тых, хто прыйшоў на сустрэчу, былі муж з жонкай, якія разам ужо 30 год, і тыя, хто вянчаўся ў Жодзінскім касцёле год таму. Для гасцей былі накрытыя сталы з мінеральнай вадой,  сокам і гарбатай, печывам, тортамі, цукеркамі і садавінай. Усё гэта асабліва даспадобы прыйшлося дзецям, якіх многія бацькі ўзялі з сабой на гэтую сустрэчу.