Пастэрка — святая імша, вігілійная ўрачыстасць Божага Нараджэння.
Гэтая назва паходзіць ад лацінскага слова «pastor» («пастух») — бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.
Божае Нараджэнне — час таямнічы і светлы, які асабліва нагадвае пра значэнне любові і міласэрнасці. Варта не забыцца ў гэтае свята пра тых, хто не мае магчымасці сустрэць яго ў роднай парафіі, з сябрамі і сям’ёй.
Сёння можна многа прачытаць пра звычаі нашых продкаў адносна Каляд, але ўсё ж трэба зразумець галоўнае: ўся атрыбутыка і мішура, смачныя посныя калядныя рэцэпты страў не могуць замяніць містычнага нараджэння Хрыста ў нашых душах і сэрцах. Пра гэтае апошняе пісаў Адам Міцкевіч:
"Верыш, што Бог нарадзіўся у бэтлеемскай стаенцы, але бяда, калі не нарадзіўся ў табе..."
Таму дзелячыся каляднаю аплаткай з блізкімі, дзяліцеся сваёй радасцю з іншымі людзьмі, дапамагайце тым, хто мае патрэбу і будзьце шчодрымі на дабрыню.
Вясёлых свят!
З калядамі ўсіх і асабліва вас - чытачы нашай старонкі! :)
Вось і прайшоў час уік-энду, якога так доўга і нецярпліва чакалі слухачы евангелізацыйнага курса . І чакалі не дарма, бо ўсё, што ім абяцалі, цалкам спраўдзілася.
У пятніцу, 29 лістапада, слухачы курса, бласлаўлёныя дыяканам Канстанцінам, пад жарты Валерыя Тадэвушэвіча Станчыка выправіліся ў дарогу. Яна не здалася доўгай і стамляльнай, і хутка жодзінцы ўжо заходзілі ў рэкалекцыйны дом пры аршанскім касцёле. Лёгкая вячэра, рассяленне па нумарах і … “салодкіх сноў”, як было напісана ў праграме мерапрыемства. Дарэчы, сны на працягу дзвюх начэй і сапраўды былі салодкімі.
30 лістапада ў нашай парафіі адбылася сустрэча моладзі – забава перад пачаткам Адвэнту, у народзе называная “андрэйкі”. Традыцыя “андрэек” паходзіць, праўдападобна, з Грэцыі і Шатландыі і звязаная з успамінам св. Апостала Андрэя, які прыпадае на гэты дзень. У Каталіцкім Касцёле ён з’яўляецца традыцыйнай нагодай для забавы перад пачаткам Адвэнту - часу, калі трэба адкласці ўбок гулянні і пачаць працаваць над сваім сэрцам.
Сёлетнія жодзінскія “андрэйкі” праходзілі ў стылі “дыска 80-х”. І хоць мала хто з прысутных памятаў гэтыя “старыя добрыя часы”, атмасфера ўсё ж была цудоўнай і вечарына ўдалася. Як і належыць хрысціянскай моладзі, нашая сустрэча пачалася з супольнай малітвы. Перад выстаўленым у касцёле Найсвяцейшым Сакрамэнтам мы праслаўлялі Бога і прасілі, каб Ён даў нам сілы на час Адвэнту, а таксама падрыхтаваў нашыя сэрцы да святкавання Божага Нараджэння.
24 лістапада 2013 г., ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, у жодзінскай парафіі адбылася вельмі прыемная падзея. На Святой Імшы ў 11.00 нашыя кандыдаты атрымалі ступень міністрантаў. Восем хлопцаў, якія раней прайшлі курс падрыхтоўкі, падчас урачыстай Эўхарыстыі атрымалі новыя комжы і склалі міністранцкую прысягу. Яшчэ адзін новы кандыдат пачаў падрыхтоўку да міністранцкай службы. Удзел у Літургічнай Службе Алтара – гэта гонар не толькі для кожнага з хлопцаў, але і для іх бацькоў. Міністрант вучыцца адказнасці, пільнасці і акуратнасці, дапамагае падчас Святой Імшы – самай вялікай таямніцы ў жыцці хрысціяніна.
9 лістапада 2013 года ў парафіі Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна адбылася сустрэча міністрантаў з марыянскіх парафій і першы марыянскі чэмпіянат па футболе. У спатканні прымалі ўдзел міністранты з Жодзіна, Барысава і Мінска. У якасці ганаровых гасцей прыехала каманда з Друі. На пачатку хлопцы паглядзелі прэзентацыю на тэму “Хто такі міністрант?”, а пасля ўсе разам удзельнічалі ў Эўхарыстыі, якую цэлебраваў а. Андрэй Сідаровіч МІС. Пасля абеда распачаліся спаборніцтвы па міні-футболе.
Штогод 1 лістапада у каталіцкім Касцёле адзначаецца Дзень Усіх Святых. 2 лістапада - дзень Задушны. Ўсе наведваюць месцы пахавання, моляцца за душы памерлых родных і блізкіх людзей.
3 лістапада, ў нядзелю, на могілках за г. Жодзіна адбылася памінальная святая імша.
Святкаванне 10-годдзя кансэкрацыі касцёла ў Жодзіна. Частка другая.
Нядзеля, 15 Верасень 2013 22:28 Аўтар РэдактарУрачыстасці 13 верасня пачаліся з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Малітвамі вернікаў і Святым Ружанцам кіраваў пробашч парафіі а. Міхаіл. Ён шчыра маліўся і дзякаваў Богу, а таксама ўсім, хто дапамагаў будаваць каталіцкую святыню ў Жодзіна, ўсім, хто ўвесь час актыўна ўдельнічае ў жыцці парафіі, дапамагае касцёльнаму камітэту ў гаспадарчых справах, у падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў.
Як і было запланавана, а 18-й гадзіне пачаўся візіт у парафію ардынарыя Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, яго эксцэленцыі ксяндза-арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.