Скаутынг - гэта стыль жыцця. Аднойчы стаўшы скаўтам, чалавек застаецца ім назаўжды. За мяжой сямідзесяцігадовы стары ў скаўцкай форме не выклікае ніякага здзіўлення ў навакольных. Дык у чым жа справа?...
ў жодзінскім касцёле пачалося апоўначы. У храме гараць толькі невялікія ліхтары...Па насланым сене уваходзіць працэсія святароў і міністрантаў, якія пад гукі аргана і спеў хора нясуць сімвалічнае немаўля...Так пачынаецца святкаванне Божага Нараджэння.
Скауты паспяхова даставілі агонь са святой зямлі у нашу парафію. Непасрэдна з месца нараджэння Езуса Хрыста.
Адвэнт (лац. adventus - прышэсце), у каталіцкім касцёле - літургічны час, які папярэджвае святкаванне Божага Нараджэння і пачынае літургічны год. Звычай падрыхтоўкі да святкавання засведчаны ўжо ў канцы IV стагоддзя, калі Сарагоскі сабор загадаў верным не прапускаць набажэнстваў ні ў адзін з дзён з 17 снежня да свята Вадохрышча. Да VI стагоддзя на Захадзе шырока распаўсюдзілася практыка падрыхтоўкі да Свята Нараджэння Хрыстовага постам, працягласць і строгасць якога змяняліся: у адных рэгіёнах ён пачынаўся з сярэдзіны лістапада, а ў іншых яго загадвалася выконваць нават з восеньскага раўнадзенства (апошняе правіла захавалася аж да нашых дзён у статутах некаторых манаскіх ордэнаў, якія выконваюць пост ад свята Узвышэння Святога Крыжа да Каляднай Куцці). Паступова Адвэнт стаў на Захадзе адмысловай літургіяй. Гэта час з уласнай спецыфікай набажэнстваў. У сярэднявеччы ў розных абрадах замацавалася пэўная працягласць Адвэнту: у міжарабскім і амбрасіянскім абрадах ён пачынаецца з нядзелі ў сярэдзіне лістапада (т.ч. уключаючы 6 тыдняў), у рымскім - З тыдні, бліжэйшыя да 30 лістапада (ён пачынаецца першай вячэрняй імшой гэтага тыдня і заканчваецца першай вячэрняй імшой Каляд, уключаючы ў агульнай колькасці 4 тыдні). Цяпер Адвэнт у лацінскім абрадзе практычна страціў характар паста, за выключэннем асобных рэгіёнаў, дзе захоўваецца звычай некаторых постных дзён, асабліва Каляднай Куцці.
У нядзелю 18 лістапада, пасля імшы а 11 гадзіне, адбыўся канцэрт юнага піяніста Яна Супаненкі, вучня восьмага класа Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. (Выкладчыца - Яўгенія Аляксандраўна Гарбунова). У свае 13 год Ян змог дасягнуць пэўнага і дастаткова высокага ўзроўня выканаўчага майстэрства. Неаднаразова выходзіў пераможцам і лаўрэатам розных конкурсаў сярод піяністаў свайго ўзросту. Слухаючы гэтага музыканта разумееш, як важна спалучальнасць таленту і працавітасці з вялікай любоўю бацькоў да сваіх дзяцей, выхаванне іх з верай у Бога і павагай да хрысціянскіх каштоўнасцей.
З 2 па 7 лістапада6 чалавек школьнага узросту (14-18 гадоў) з Жодзіна пабылі ў Оршы на адпачынку, які бый арганізаваны пры аршанскай парафіі і меў незвычайную назву - "Аазіс Жыцця". Калі прыехалі ў касцел, будынак паказаўся нам незвычайным, не такім, як іншыя. Але ён і ўся тэрыторыя была вельмі прыгожая: невялічкая сажалка з мосцікам, кусты, кветкі, і зусім блізка - рака Дняпро. Краявіды вельмі прыгожыя!
Нас вельмі сардэчна віталі ўсе, хто сустракаў. Непасрэдна арганізатарамі і кіраўнікамі ўсіх мерапрыемстваў былі ксёндз Андрэй і дыякан Віталій. І адразу мы зразумелі, што сумаваць тут не прыйдзецца.
Ва ўсіх канфесіях існуе шматвекавая традыцыя: ушаноўваць сваіх памерлых продкаў. Таксама і ў каталікоў ёсць дзень памінання памерлых, які адзначаецца 2 лістапада. Як сцвярджае Касцёл, душа чалавека пасля смерці некаторы час праходзіць ачышчэнне перад сустрэчай з Богам. Аб гэтым добра казаў вядомы французкі прапаведнік, святы Ян Марыя Віянэй: