Святкаванне 10-годдзя кансэкрацыі касцёла ў Жодзіна. Частка першая.

Пятніца, 13 Верасень 2013 12:26 Аўтар

Характэрнай асаблівасцю святкавання ў Касцёле кожнай адметнай даты з'яўляецца малітва. Менавіта ў малітве ўсе прысутныя пад кіраўніцтвам святара скіроўваюць свае пачуцці да Бога, выказваюць Яму пашану і падзяку, звяртаюцца з просьбамі. Таму з упэўненнасцю можна казаць, што начное малітоўнае чуванне, якое пачалося ў 23 гадзіны 12 верасня і працягвалася да 5 гадзін раніцы стала пачаткам святочных мерапрыемстваў. Па запрашэнню пробашча а. Міхаіла правесці гэтае начное чуванне прыехаў ксёндз Марк Жук. Напэўна не трэба было б гаварыць, хто гэта. Ўсе католікі Жодзіна вельмі добра ведаюць а. Марка амаль з першых дзён стварэння парафіі. Менавіта яго намаганнямі і пад яго кіраўніцтвам на працягу сямі гадоў была збудавана наша святыня. (http://catholic.zhodzina.by/history.html).

Благаслаўленне перад пачаткам навучальнага года...

Серада, 04 Верасень 2013 08:33 Аўтар

прайшло ў нядзелю 1 верасня 2013 года. Ксёндз-пробашч у сваёй прамове адзначыў асаблівую ролю настаўніка у выхаванні дзяцей. У звароце да дзяцей ён пажадаў ім актыўнай працы ў накапленні новых ведаў і поспехаў у вучобе.

Вы назаўсёды ў нашых сэрцах!

Аўторак, 27 Жнівень 2013 00:07 Аўтар

Кс. Павел Падмышанін пакідае нашу парафію з нагоды прызначэння пробашчам Барысаўскага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. З віншаваннем, падзякай за адданасць людзям і з нейкім смуткам мы развітваемся з а. Паўлам. Цяпер мы заўсёды чакаем яго ў нашым касцёле ў якасці шаноўнага госця.

Пiлiгрымка ў Росiцу.

Панядзелак, 12 Жнівень 2013 22:28 Аўтар

Едучы ў месца пакутнае смерцi i пастырскага подзвiгу святароў-марыянаў Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвiча, мы ахвяравалi нашае падарожжа за нашых святароў, асаблiва ж за ўмацаванне ў цярпеннях кс. Уладыслава Лазара. Шматлiкiя з нас ведаюць яго асабiста па ягонай службе ў мiнскай катэдры. Мы шчыра малiлiся, каб дзеля нашае любовi Бог быў мiласэрны да яго, каб дараваў яму ласку волi, каб ператварыў ягонае цярпенне ў нашую веру i Божую хвалу.

Прывітанне са Слабодкі!

Серада, 24 Ліпень 2013 22:07 Аўтар

Усё пачалося з прапановы айца Паўла наведаць Жодзіна. Гэта прапанова нам спадабалася, бо там нас чакала шмат знаёмых, якія ў мінулым годзе адпачывалі ў Слабодцы. Шлях да нашай мэты быў доўгі, таму што дабіраліся мы на цягніку цэлую ноч.
І вось, дзень першы.

Канікулы разам з Богам

Серада, 10 Ліпень 2013 14:22 Аўтар

З 19-23 чэрвеня ў Жодзінскім касцёле адбыўся лагер для дзетак ва ўзросце ад 8-14 гадоў. Сярод іх 15 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі!!! На працягу усяго часу атмасфера паміж імі была сяброўская. Кіравалі лагерам кс.Павел Падмашанін і с.Таццяна Салодкая. Кожны дзень Бог дараваў нам вельмі цудоўнае надвор’е. Дні нашага адпачынку былі вельмі цікавыя і незвычайныя.

У першы дзень мы знаёміліся:  паказваючы розныя  рухі, якія характарызавалі кожнага з нас. У дзяцей гэта атрымлівалася непаўторна . І гэта было класна!

"Будслаў-2013"

Аўторак, 02 Ліпень 2013 15:54 Аўтар

 "...Напэўна той, хто аднойчы хадзіў пешшу ў Будслаў, не ўяўляе сабе лета без пілігрымкі" - сказаў у сваім звароце да сабраных пробашч парафіі а. Міхаіл. І гэта сапраўды так. Пацвярджае гэта і той факт, што больш за сто дваццаць чалавек калонай рушылі ад касцёла Маці Божай Фацімскай сёння а восьмай гадзіны раніцы. Восем святароў ва ўрачыстай атмасферы адправілі ранішнюю імшу і благаславілі пілігрымаў у дарогу... Узняты настрой, усмешкі і вера, што ўсё будзе добра, найбольш яскрава характэрызуюць атмасферу, якая панавала ў касцёле з раніцы. Людзі розных узростаў будуць крочыць разам. Дарога сапраўды нялёгкая. Хто быў - той ведае: 140 кіламетраў пешшу і за чатыры дні... Будуць і мазалі на нетрэніраваных нагах, будуць магчыма боль і слёзы, але больш за ўсё будзе пачуццяў радасці, удзячнасці Богу і Маці Божай за ласкі, якія мы атрымліваем у сваім жыцці, за магчымасць мірна працаваць, добра адпачываць і пры тым аддаваць належную пашану Богу. 

Немагчыма не адзначыць, што малодшаму з пілігрымаў, які сёння ў першую пілігрымку ў сваім жыцці паехаў у дзіцячай калясцы, споўнілася усяго АДЗІН ГОД і АДЗІН МЕСЯЦ!

"Любоўю жыць!"

Панядзелак, 10 Чэрвень 2013 23:39 Аўтар

На мінулым тыдні рэліквіі святой Тэрэзы ад дзіцятка Езус наведалі нашу парафію падчас пілігрымавання па беларускай зямлі.

Не сакрэт, што для многіх гэта было першым знаёмствам са Святой. Хтосьці чытаў аб ёй, але увогуле мала хто ведаў што болей... 

Каб нашы чытачы змаглі крыху глыбей пазнаёміцца з жыццём святой Тэрэзы з французскага горада Ліз’е, зразумелі, што яна хацела перадаць нам, мы размясцілі пераклад на беларускую мову, які зрабіў Віталь Стахіевіч, прамовы да кнігі "История одной души", якую пераклали з французскай мовы Андрэй и Ольга Дьячковы. І адзін з вершаў Святой Тэрэзы на рускай мове. Як прыклад. Як крэда.....

Чароўная Італія...

Серада, 05 Чэрвень 2013 20:26 Аўтар

Пад такой назвай у сярэдзіне мая 2013 года парафіянамі была арганізавана пілігрымка у Італію. Машрут пралягаў праз Польшчу, Чэхію, Аўстрыю. Непасрэдна - 

Жодзіна – Чанстахова – Вена – Падуя - Рыміні -- Ассіж – Ларэта – Рым\Ватыкан - Венецыя – Жодзіна.

Сваімі уражанямі і фотаздымкамі падзялілася удзельніца пілігрымкі -  Паліна Белякова.

 


"Наша падарожжа ў Італію распачалося наведваннем знакамітага мястэчка Польшчы - горада Чанстаховы. А знакамітае гэта месца тым, што тут знаходзіцца Санктуарый Найсвяцейшай Панны Марыі Яснагорскай. Абраз Маці Божай Чанстахоўскай шануецца як найвялікшая рэліквія не толькі каталікамі. Ясная Гара - галоўны аб'ект рэлігійнага паломніцтва ў Польшчы.

Урачыстая працэсія Божага Цела.

Нядзеля, 02 Чэрвень 2013 13:51 Аўтар

Свята Цела і Крыві Хрыстовых, у Каталіцкай царкве - свята, прысвечанае ўшанаванню Цела і Крыві Хрыста, у якія пераўтвараецца хлеб і віно падчас Святой Эўхарыстыі. Адзначаецца ў чацвер, наступны за Днём Святой Тройцы, гэта значыць на адзінаццаты дзень пасля Пяцідзесятніцы. Часам гэтае свята называюць таксама Корпус Крысьці (лац. Corpus Christi - Цела Хрыстова) ад лацінскага імя свята.

Святкаваць яго пачалі яшчэ у XIII стагоддзі і спачатку гэта было мясцовае свята; яго ўзнікненне звычайна звязваюць з асобай блажэннай Юльянам з Льежа. У 1251 годзе Святы Пасад падцвердзіў гэтае свята для Льежскай парафіі, а ўжо ў 1264 г. папа Урбан IV зрабіў яго абавязковым для ўсяго Касцёла. З тых часоў яно штогод адзначаецца з усім багаццем і ўрачыстасцю, якіх заслугоўвае свяцейшае Цела Езуса Хрыста. Дзеці ў белых вопратках абсыпаюць перад Ім Дарогу кветкамі. Усе спяваюць хвалебныя гімны. Працэсія затрымліваецца каля чатырох алтароў, збудаваных пад адкрытым небам на чатыры напрамкі свету і ўпрыгожаных зелянінай і кветкамі. Каля кожнага алтара чытаецца месца з Евангелля аднаго з евангелістаў, які казалі аб тым, што сакрамэнт Эўхарыстыі ўстанавіў Сам Езус Хрыстус. Ідучы па вуліцах горада ці вёскі, альбо вакол свайго храма, вернікі паказваюць свету сваю веру ў прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце і любоў да Выратавальніка.