Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

Нядзеля, 26 Май 2013 15:28 Аўтар

Яшчэ раз узгадваючы аб тым, што Бог ёсць адзіны, але ў трох асобах: Бог Айцец, Сын і Дух Святы, мы зноў звяртаемся да аднаго з асноўных дагматаў хрысціянства аб Найсвяцейшай Тройцы. Урачыстасць з гэтай нагоды традыцыйна звязваецца з вясной, кветкамі і яшчэ з адной вельмі знакавай падзеяй у жыцці кожнага хрысціяніна - Першай споведдзю і Першай Камуніяй. Вельмі часта да гэтага моманту людзі прыходзяць ужо ў сталым узросце, самастойна прыняўшы рашэнне аб неабходнасці споведзі як сродка духоўнага адраджэння. Але найлепш, калі дарослыя, бацькі, клапоцяцца аб дасканалым выхаванні сваіх дзяцей, іх рэлігійнай адукацыі. Наведваючы заняткі па падрыхтоўцы да першай споведзі, дзеці пачынаюць разумець што такое грэх у сваім штодзённым жыцці, хто ёсць бліжні і што яго трэба любіць як сябе самога. У будучым гэта вельмі дапаможа ім ладзіць здаровыя і трывалыя адносіны са сваімі роднымі і блізкімі, сябрамі па школе, калегамі і супрацоўнікамі на будучым працоўным месцы. Менавіта тут яны атрымліваюць першыя урокі працы над сваім сумленнем. 

Урачыстасць Маці Божай Фацімскай.

Серада, 15 Май 2013 20:06 Аўтар

13 мая. Штогод у гэты дзень усе каталікі успамінаюць аб'яўленні Маці Божай у Фаціме (горад у Партугаліі). Але ў нашым касцёле ў гэты дзень асаблівае свята, бо парафія названа у гонар Фацімскай Божай Маці. Як і на ўсіх святкаваннях, святая імша таксама адрозніваецца ад звычайных: Найперш тым, што свята пачынаецца ўжо з вечара 12 мая прыгожым малітоўным Фацімскім чуваннем, дзе асаблівым чынам вернікі аддаюць пашану Святой Маці. Ружанец гучыць у выкананні дзіцячага і дарослага хароў пад акампанемент аргана. Храм упрыгожваецца вясновымі кветкамі, водар якіх перапаўняе паветра. Па традыцыі  на свята прыязджаюць святары і вернікі суседніх парафій. 

Кульмінацыяй святкавання адбылася працэссія з фігурай Божай Маці..

З'ехаліся музыканты.

Серада, 17 Красавік 2013 22:59 Аўтар

Шчыра кажучы, ішоў на “з’езд музыкантаў” з нейкім скептыцызмам. Чаму такая назва – з’езд? І якія там музыканты? Выканаўцы? Кампазітары? Назва мерапрыемства ні пра што не казала… Калі я спусціўся ў дольны касцёл жодзінскага храма, убачыў там каля шасцідзесяці чалавек. У асноўным – моладзь, хоць былі і некалькі асоб сталага ўзросту. Неўзабаве стала зразумела, чаму гэта быў менавіта з’езд: удзельнікі з’ехаліся з розных мясцовасцяў Беларуі і Украіны. Бачацца ўсе ўпершыню ў жыцці, аднак зычлівыя ўсмешкі і традыцыйнае вітанне: “Хвала Хрысту!” адразу выклікаюць адкрытасць і добразычлівую атмасферу.

Фотарэпартаж з Велікодных святкаванняў.

Панядзелак, 01 Красавік 2013 14:44 Аўтар

ХРЫСТОС УВАСКРОС !!!

Субота, 30 Сакавік 2013 19:06 Аўтар

Віншаванне са Святам Пасхі пробашча парафіі а. Міхаіла.

Гараскоп? Не - дзякую!

Аўторак, 26 Сакавік 2013 00:01 Аўтар

З 22 па 24 сакавіка ў нашай парафіі адбыліся Велікапостныя рэкалекцыі, якія праводзіў кс. Чэслаў Паўлюкевіч з парафіі Рось Гродзенскай дыяцэзіі.

Рэкалекцыі (“зноў збіраць” - ад лат.) – гэта назва духоўных практыкаванняў, якія праводзяцца ў Каталіцкім касцёле. І збіраць было што! Кс. Чэслаў вельмі даступна, з асаблівай харызмай на працягу трох дзён тлумачыў, як важна бараніцца грахоў цяжкіх, якія наступствы яны маюць для кожнага чалавека. На першы погляд ўсе гэта зразумела і што ж тут новага можа сказаць ксёндз?

IV нядзеля Вялікага посту.

Серада, 13 Сакавік 2013 23:46 Аўтар

 

Брат твой быў мёртвы і ажыў .

Размова пробашча парафіі кс. Міхаіла МІС з моладдзю пад час набажэнства ў нядзелю (відэа).

 

Рэкалекцыі для скаутаў.

Аўторак, 05 Сакавік 2013 20:14 Аўтар

У нядзелю (3 сакавіка) у нашай парафіі адбылася цудоўная падзея: да нас на рэкалекцыі, якія правёў айцец Андрэй Врублеўскі з Гародні, прехалі шэфы скаўцкага руха на Беларусі! “Хто гэта?” – спытаеце вы… Але ўсё спачатку.

Вялікі пост.

Субота, 23 Люты 2013 23:16 Аўтар

Езус — Сын Божы

У першую нядзелю Вялікага посту мы канстатавалі, што час посту павінен быць для нас адкрыццём і практычным сцвярджэннем таго, што Бог мае абсалютнае першынства ў нашым жыцці. Сёння мы працягнем разважваць пра гэта. Засяродзімся над тым, ці не паддаем мы сябе рызыцы, ствараючы кожны сам сабе ўласны малюнак Бога? Рызыка ёсць, але тады, калі Бог будзе для нас абстрактным і далёкім.

У сённяшнім урыўку з Евангелля гаворыцца, што Бог аб’явіў сябе і што Ён прысутнічае ў Езусе Хрысце, які з’яўляецца жывой і асабістай сустрэчай паміж Богам і нашым канкрэтным жыццём. Нам не трэба напружваць сваё ўяўленне, каб пазнаць думкі і паводзіны Бога, таму што Ён мае аблічча Езуса Хрыста. Езус з’яўляецца апошнім, канчатковым і дасканалым аб’яўленнем Бога. Але Ён з’яўляецца таксама поўнай і дасканалай рэалізацыяй чалавечай свабоды. Таму нашая вернасць і навяртанне да Бога павінны быць вернасцю і навяртаннем да Езуса Хрыста.

Сакрамэнт святарства - вялікая падзея.

Панядзелак, 04 Люты 2013 11:11 Аўтар

Апостальскі нунцый (дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага ў Беларусі) арцыбіскуп Клаўдыё ГУДЖЭРОЦЦІ наведаў Жодзіна ў мінулую суботу. На ўездзе ў наш горад яго з пашанай сустракалі старшыня Савета дэпутатаў Аляксандр ІЗАФАТАЎ, пробашч касцёла Маці Божай Фацімскай ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі MIC, старшыня парафіяльнай рады Канстанцін Бараноўскі.